У памяці музыкаў яшчэ жывыя «казакі-разбойнікі» у дварах і стральба рабінай па вокнах, але дзіцячыя мары ўжо разбіваюцца аб цагляныя сцены будняў. Песня «Цэглы дзень» – пра гэта. Сталенне, як шлях, і дзяцінства, як станцыя, на якую нельга вярнуцца. Проста ўжо не будзе. Мы сутыкаемся з новымі праблемамі, перажываем у сабе кардынальныя перамены – і разумеем, што годна сустракаць цяжкасці мы можам толькі шануючы ў сабе дзіцяці, які ўмее радавацца.
Музыка гурта TADEUSH – гэта зразумелыя інструменты і партыі. Галоўнае для музыкаў – што кожная нота ідзе ад сэрца. Са змешвання іх густаў нараджаецца новае гучанне, шчырае і сумленнае, якое адгукнецца ўнутры кожнага.
TADEUSH не трымаюцца канкрэтнага стылю і не прызнаюць рамак. Назва гурта – гэта імя, слова, у якім музыкі пачулі квінтэсенцыю сваіх песень. Яно мае абстрактныя карані і выбіралася, як імя дзіцяці.
Музыка гурта TADEUSH разнастайная, шалёны драйв і прабіўная шчырасць у кожным з трэкаў – нязменныя, а значыць, неўзабаве вам будзе пад што зрывацца з месца на канцэртах.”
Сачыце за навінамі гурта на старонках:
Facebook – https://www.facebook.com/ tadeushband/
Вконтакте – http://vk.com/tadeushband
Soundcloud – https://soundcloud.com/ tadeush
Instagram – https://www.instagram.com/ tadeushband/