Секта сатаністаў Нью-Ёрка збіраецца пачаць распаўсюджваць сваю літаратуру ў грамадскіх школах невялікага фларыдскага гарадка Орындж Каўнці, перадае UPI. Служкі храму Сатаны прынялі такое рашэнне пасля таго, як даведаліся пра распаўсюд у школах літаратуры евангелістаў-хрысціян і атэістаў.
Прадстаўнікі секты падкрэслілі, што лічаць сваім абавязкам пераканацца ў тым, што школьнікі маюць доступ да літаратуры самага рознага зместу, і выказаліся супраць «дамінавання аднаго рэлігійнага голасу».
Адна з кніг, якая дакладна будзе ў спісе распаўсюджанай літаратуры, — «Вялікая сатанінская кніга заняткаў для дзяцей». Акрамя іншага, у кнізе ўтрымліваецца інфармацыя пра тое, як абараніцца ад цялесных пакаранняў у школе.
Самі ж прадстаўнікі школ Орындж Каўнці заявілі, што пакуль не атрымлівалі ніякіх афіцыйных запытаў ад паслядоўнікаў храму Сатаны, але гатовыя разгледзець матэрыялы, як толькі яны паступяць у іх распараджэнне.
Паводле furfur