У Смалявіцкай раённай бібліятэцы праходзіць выстава нашага земляка мастака-графіка, члена Саюза мастакоў Беларусі Генадзя Грака.
Беларускі мастак-графік Генадзь Грак належыць да тых нешматлікіх майстроў выяўленчага мастацтва, хто на працягу шматлікіх год сумяшчае актыўную творчую дзейнасць ды педагагічную працу. Мастак заўжды стварае новыя ілюстрацыі да кнігаў, экслібрысы, вярстачныя гравюры, робіць усё гэта ў вольны ад выкладчаскай дзейнасці час.
Яшчэ ў студэнстве Генадзь Грак стау знакамітым. Росту яго вызнання спрыялі і серыі графічных лістоў: «Па гарадах Беларусі», «Лагойскі край», «Вясковыя дворыкі», «Мой горад Менск».Ужо ў першых кампазіцыях вызначыуся самабытны стыль мастака.
Асабліва вылучым з яго творау выдатную лінагравюру «З кніг А. В. Сабалеускага, «Слова аб полку Ігаравым». У гэтым арыгінальным сукладанні мастак дамогся помнікавасці гучання невялікага па памерам твору. Выдатны ўклад Генадзя Грака ў папаўненне сюіты кніжкавых знакаў, прысвечанай белурускаму першадрукару Францішаку Скарыне. Мастак стварыў у разных тэматыках цыкл экслібрысаў, які адлюстроўвае выяву вялікага асветніка славянскіх народаў. Не выпадкова імя Генадзя Грака ўзгадваецца ў энціклапедычным слоўніку «Францішак Скарына і яго час» сярод мастакоў, хто стварыў незвычайныя экслібрысы на гэту тэму і актыўна спрыяе ўсевядомасці асобы Францішака Скарыны. Галоўнае месца ў экслібрыснай творчасці Генадзя Грака займае літаратурная тэматыка.
Варта адзначыць таксама, што мастак накіроўвае свое кніжкавыя знакі не толькі бібліяфілам, пісьменнікам, навукоўцам, журналістам, але і грамадскім установам, пачынаючы з бібліятэк. Выдатны цыкл фундаментальных знакаў, прысвечаны вялікім майстрам сусветнага выяўленчага мастацтва ўсіх часоў і народаў. Гэта партрэты творцаў эпохі Адраджэння і вялікіх рускіх майстроў ХIХ–ХХ стагоддзяў.
На другім паверсе Смалявіцкай раённай бібліятэцы кожны жыхар и госць горада можа прыйсці і азнаёміцца з творамі нашага земляка Генадзя Грака. Бібліятэка працуе з аўторка па нядзелю ад 9-00 да 19-00. Запрашаем усіх жадаючых! Будзьма разам!