Першая імпрэза да ўгодкаў славутага беларускага мастака Язэпа Драздовіча адбылася ў межах кампаніі “Будзьма!” адкрыцьцём выставы “Нябесныя бегі” 9 кастрычніка ў Менску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
13 мастакоў суполкі “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў прэзэнтавалі свае творы, зробленыя ў часе летняга пленэру на радзіме Драздовіча ў сённяшніх Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах.
“У снежні мы запросім да ўдзелу шырокае кола мастакоў”, — патлумачыў сябра “Пагоні” Мікола Купава.