Апошні канцэрт сезону – Лета-Party! Грандыёзная сустрэча Лета з морам цёплай вясёлай сонечнай музыкі і прыемнымі сюрпрызамі 30 траўня ў Тэатры Эстрады (вул. Маскоўская, 18 а).
Граюць:
Маланка-Orchestra – невялікі рамантык-аркестр танцавальнай музыкі і песні, у складзе якога гучаць такія інструменты як цымбалы, скрыпка, кантрабас, валторна, кларнэт, саксафон і інш. Гэта – мелодыі румынскіх цыган, рытмы самбы, музычныя традыцыі аркестра Леаніда Уцёсава, сёрф-рок з фільмаў Квенціна Таранціна, рок-н-рольны стэп, лірыка і драматызм клезмера. Галоўную ідэю аркестра можна апісаць словамі Іггі Попа: “добрыя, танцавальныя рытмы і кранальныя мелодыі аб’ядноўваюць людзей”. Рамантыка і танец здольная выносіць нас за “далёкія далячыні” і вяртаць іншымі! Маланка-orchestra – тут музыку не проста граюць, яе танчаць.
Recha (Рэха) – вядомы беларускаму і замежнаму гледачу калектыў, выканаўца авангарднай музыкі, якая сумяшчае ў сабе стылі фолька, шансона, клезмера, рока і рэгі. Гурт Рэха, які існуе з 2003 г., пасля невялікага творчага перапынку зноў вяртаецца на сцэну з рэпертуарам новых песень і ўпадабаных прыхільнікам хітоў. Харызматычная, энергічная музыка з выкарыстаннем домры, гітары, басу, барабанаў ды вакалу пацешыць і наладзіць на летнюю хвалю.
Босае Сонца – добрая, адкрытая для кожнага гледача акустычная музыка, непаўторная і незабыўная. Гэта эмоцыі і пачуцці, сум і радасць, настрой, выяўленыя прыемным гучаннем музычных інструментаў. У складзе групы гучыць акардэон, скрыпка, бас, барабаны, гітара і вакал. Пазітыўная, жывая шчырая музыка без межаў і рамак сагрэе і пацешыць кожнага.
The Unlimited Trio – калектыў, які нягледзячы на сваю маладосць ужо паспеў пайграць для беларускага і замежнага слухача. Чароўная інструментальная музыка ў выкананні прафесіяналаў падорыць Вам мноства дадатных эмоцый і перажыванняў. У складзе трыа – баян, гітара і альт. Жадаеце пачуць як гучыць “Шлях ружовага воблака” і разліваецца па паветры “Попел дажджу”? Паслухайце музыку Unlimited trio.
Кошт квіткоў: 10 000, 12 000, 15 000
Інфармацыя і квіткі: 8 (029) 9605829 – Velcome, 8 (029) 7519089 – MTC, 8 (017) 222 82 96, 8 (017) 2131949