Японскі прафесар з Універсітэта Осакі (Intelligent Robotics Laboratory) Хірошы Ішыгура, вядомы дзякуючы вынайдзеным робатам, прадставіў сваё новае стварэнне Kodomoroid. Гэта рэалістычны робат-андроід, здольны весці тэлевізійныя навіны.
Андроід вонкава падобны да маладой дзяўчыны і валодае неверагоднымі дыктарскімі здольнасцямі, якія перавышаюць патрабаванні, што выстаўляюцца звычайным тэлевядоўцам. Акрамя таго, ён мае запраграмаванае пачуццё гумару. Цяпер гэты робат размешчаны ў Нацыянальным музеі навукі і навін (National Museum of Emerging Science and Innovation), неўзабаве да яго далучыцца яшчэ адзін андроід — Otonaroid, які будзе больш падобны да дарослага чалавека.
Асноўнай мэтай Хірошы Ішыгура ставіць не столькі выкарыстанне андроідаў у побыце, колькі вывучэнне рэакцыі людзей на іх (так званай анамаліі «Дзіўная даліна»). Прафесар сцвярджае, што згодна з тэорыяй і вынікамі папярэдніх даследаванняў, па меры набліжэння выгляду робата да аблічча чалавека рэакцыя людзей на андроіда будзе змяняцца ад станоўчай да поўнай агіды. Але калі рэалістычнасць выгляду андроіда ўшчыльную наблізіцца да чалавечай, рэакцыя людзей зноў зрушыцца ў станоўчы бок.
Хірошы Ішыгура спецыялізуецца на вынаходстве андроідаў, якія маюць максімальнае падабенства з чалавекам. Амаль усе наяўныя на сённяшні дзень японскія андроіды, уключаючы дакладную копію самога прафесара, былі сабраныя ім ва Універсітэце Осакі.
Паводле furfur