Легенда беларускай рок-музыкі – гурт “ULIS” выступіць 25 красавіка ў вялікай зале полацкага гарадскога Палаца культуры. Каманда Славы Кораня згадзілася стаць хэдлайнерамі канцэрту, які ладзіць полацкі рок-клуб “LIVEinROCK”.
Адбудзецца гэтая значная для Полацка падзея дзякуючы падтрымцы з боку грамадскай агульнабеларускай кампаніі “Будзьма”. Таксама вялікую ролю ў згодзе “ULIS” выступіць на полацкай сцэне зрабілі шчыльныя сяброўскія сувязі паміж монстрамі беларускамоўнага рока і мясцовай камандай “INDRA”.
Гэта будзе другі выступ “ULIS” у Полацку за ўсю дваццацігадовую гісторыю гурта. Першы раз знакаміты калектыў адыграў у Полацку ў 2007 годзе падчас першага фэсту беларускага рока “Ноч Ваўкалака”.
Дарэчы, Слава Корань з’яўляецца музычным прадзюсарам дэбютнага альбома каманды “INDRA” – “Сонцавакол”, а ў тэме “На маім караблі” з гэтай кружэлкі гучыць партыя сола-гітары ў яго выкананні.
Фота з сайта гурта ulis.by