Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” абвяшчаюць конкурс на пераклад навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі”.
Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі”. Свой пераклад вы можаце даслаць да 1 верасня 2011 году на адрас: [email protected]. Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе “ПрайдзіСвет”.
Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011.
Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка.
Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм “Матэрыялы па справе Кляйста”.