У Полацкай мастацкай галерэі адбылося адкрьццё выставы Наталлі Івановай «Вандроўка ў мару». Загадчыца Мастацкай галерэі Ларыса Лысенка прадставіла Наталлю Іванову як жанчыну са светлай, шчырай душой, якую можна прачытаць па яе творах. «Хутчэй за ўсё мае работы нагадаюць вам дзяцінства. Дзіця – гэта чыстая, несапсаваная душа… У кожным чалавеку глыбока-глыбока прытаілася маленькае дзіця. I я хачу, каб ваша душа на нейкі час стала такой, якой была ў дзяцінстве», – кажа мастачка. Тэкст цалкам.
На фота: Наталля Іванова «Вандроўка ў казку» пал., алей, 60х80, 2006 г.