Паэтычны тэатр “Арт. С” запрашае 30 верасня 2011 года на вечарыну-фарс “Восень і іншыя коткі”. Бяруць удзел творцы, якія спяваюць і пішуць самі па сабе:
Таццяна Барысюк,
Пятро Васючэнка,
Антон Дзянісаў,
Мікола Кандратаў,
Ірына Клімковіч,
Максім Клімковіч,
Яраш Малішэўскі,
Таццяна Пратасевіч,
Анастасія Радзікевіч,
Сяргей Сыс,
Віктар Шніп,
гурт “Вясёлка” і інш.
Вядоўцы імпрэзы — Вадзім Клімовіч і Аксана Спрынчан. Чакаем усіх, хто любіць восень і котак, у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А) а 18-й гадзіне ў пятніцу. Уваход, як і выступы, вольны.