Магілёўскі аблвыканкам возьмецца за адраджэньне беларускай мовы ў рэгіёне. Так распарадзіўся яго кіраўнік Пётар Руднік.
Паводле афіцыйнай інфармацыі ўжо нібыта створана адмысловая камісія, якая мусіць распрацаваць праграму паэтапнага вяртаньня мовы ў публічнае жыцьцё.
Ва ўправе ідэалягічнай працы аблвыканкаму пакуль устрымліваюцца паведамляць канкрэтыку. Яе кіраўнік Валер Ільянкоў па-руску паведаміў:
“Вы ж разумееце, што безь Менску нам усё гэта будзе цяжкавата зрабіць. Усе гэтыя мерапрыемстве ў прапрацоўцы. Будзем разьмерана, не сьпяшаючыся ўсё гэта рабіць. Будзем старацца на ўзроўні вобласьці свой унёсак зрабіць.