07.03.2017 | Грамадства

Відэаблог “Мовай па печані” можа выходзіць часцей! (Відэа)

На платформе Talaka.by стартаваў збор грошаў для штотыднёвых выпускаў відэаблога Алега Дашкевіча “Мовай па печані”.

Беларусам надакучыла, паводле Купалы: “несці сваю крыўду”,

Беларусы хочуць быць пэўнымі, натхнёнымі, самадастатковымі і калі, што якое, ўмець ударыць жорстка з абедзвюх рук.

Прынамсі, так нам здалося пасля некалькіх выпускаў відэаблога “Мовай па печані”, які спалучыў у сабе прагу жыцця, добры настрой, беларускую мову, бокс і сацыяльныя сеткі.

Гледзячы на колькасць праглядаў, рэпостаў і лайкаў у фэйсбуку першых двух выпускаў, мы адчулі, што патрапілі ў народны настрой.

Мы вырашылі выходзіць у сацыяльныя сеткі сістэмна, раз на тыдзень.

Тэмы відэаблогаў: настраёвыя аповяды пра нашу рэчаіснасць, крутыя гісторыі з жыцця вядомых і невядомых людзей з кола спартоўцаў, музыкантаў, мастакоў і рэальных пацаноў з мікрарараёнаў, а таксама рэакцыя на актуальныя выклікі нашага з вамі жыцьця.

Мы разлічваем на вашую падтрымку і хочам запусціць праект, спачатку на тры месяцы. Дзеля гэтага на вытворчасць відэаблогу трэба сабраць 6330 рублёў беларускіх.

Інфармацыю пра аўтара праекта, то бок пра мяне — Алега Дашкевіча, можна паглядзець тут.

Выпускі нашага відэаблога

Мы аднаўляем выхад відэаблога “Мовай па печані” адразу пасля збору 25% ад заяўленай сумы  і верым, што дзякуючы вам, праект станецца паспяховым.

За нашу і вашу перамогу!

Падтрымаць відэаблог “Мовай па печані”


Адзін каментар у “Відэаблог “Мовай па печані” можа выходзіць часцей! (Відэа)”

  1. Хрыся says:

    выпуск пра ліст шчасця дасціпны
    агулам дууууужа не спадабалася.
    разумею, што аўтар хоча разбіць стэрэатып пра рахманасць беларуса, і разам з тым няхай шаноўны Алег памятае, што сіла мужчыны – не ў мускулах, а ў вялікімі розуме і вялікім сэрцы (не блытаць з вялікім піўным жыватом і печаню, якую Алег вучыць баксіраваць па-беларуску!). Розум + сэрца робяць мужыка мужыком. Слобо пра гэта зрабіць блог?..

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика