На платформе Talaka.by стартаваў збор грошаў для штотыднёвых выпускаў відэаблога Алега Дашкевіча “Мовай па печані”.
Беларусам надакучыла, паводле Купалы: “несці сваю крыўду”,
Беларусы хочуць быць пэўнымі, натхнёнымі, самадастатковымі і калі, што якое, ўмець ударыць жорстка з абедзвюх рук.
Прынамсі, так нам здалося пасля некалькіх выпускаў відэаблога “Мовай па печані”, які спалучыў у сабе прагу жыцця, добры настрой, беларускую мову, бокс і сацыяльныя сеткі.
Гледзячы на колькасць праглядаў, рэпостаў і лайкаў у фэйсбуку першых двух выпускаў, мы адчулі, што патрапілі ў народны настрой.
Мы вырашылі выходзіць у сацыяльныя сеткі сістэмна, раз на тыдзень.
Тэмы відэаблогаў: настраёвыя аповяды пра нашу рэчаіснасць, крутыя гісторыі з жыцця вядомых і невядомых людзей з кола спартоўцаў, музыкантаў, мастакоў і рэальных пацаноў з мікрарараёнаў, а таксама рэакцыя на актуальныя выклікі нашага з вамі жыцьця.
Мы разлічваем на вашую падтрымку і хочам запусціць праект, спачатку на тры месяцы. Дзеля гэтага на вытворчасць відэаблогу трэба сабраць 6330 рублёў беларускіх.
Інфармацыю пра аўтара праекта, то бок пра мяне — Алега Дашкевіча, можна паглядзець тут.
Выпускі нашага відэаблога
Мы аднаўляем выхад відэаблога “Мовай па печані” адразу пасля збору 25% ад заяўленай сумы і верым, што дзякуючы вам, праект станецца паспяховым.
За нашу і вашу перамогу!