Пошук спецыяліста па прагляду серыялаў для відэасэрвіса VOKA працягваецца. Ужо вядома, каго з 2,5 тыс. суіскальнікаў запросяць на наступны этап адбору – і як гэты адбор будзе адбывацца.
Утульнае рабочае месца будзе чакаць новага супрацоўніка VOKA адразу пасля навагодніх свят. А сярод 2,5 тыс. пададзеных рэзюмэ аказалася шмат сапраўды цікавых кандыдатаў на вакантную пасаду – значна больш, чым можна было б чакаць. Каб удзяліць увагу кожнаму з іх і у той жа час не расцягваць працэс адбора па часе, было вырашана правесці наступны этап адбора ў форме вочнага кастынгу. Прэтэндэнты на перамогу сустрэнуцца твар у твар не толькі з будучымі работадаўцамі, але і адзін з адным: бо, як вядома, усё – у тым ліку і прафесійныя навыкі «серыялаведаў» – пазнаецца ў параўнанні.
«Выбраць аднаго кандыдата сярод такой вялізнай колькасці людзей, якіх зацікавіла наша вакансія, – няпростая задача. Таму замест стандартных прыёмаў – такіх як выкананне тэставага задання, сумоўя і інш., – мы вырашылі арганізаваць кастынг. Тых, хто атрымае на яго запрашэнне, чакае сустрэча з камісіяй, якая і будзе ацэніваць іх навыкі і кампетэнцыі. А невялікі спаборніцкі элемент, уласцівы ўсім кастынгам, дапаможа ўдзельнікам раскрыць свой патэнцыал больш поўна», – паясніў Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom.
Кастынг адбудзецца ўжо на наступным тыдні. У склад камісіі ўвайдуць прадстаўнікі VOKA і запрошаныя эксперты, якія ужо маюць досвед адбора некалькіх ідэальных кандыдатур і гатовыя ім падзяліцца.
Мяркуецца, што запрашэнні на кастынг атрымаюць да 200 кандыдатаў з наяўных 2,5 тыс. Канчатковае рашэнне будзе пряната цягам некалькіх дзён, а са студзеня новы супрацоўнік прыступіць да выканання сваіх службовых абавязкаў. А зваротную сувязь ад VOKA атрымае кожны, хто адгукнуўся на вакансію.
Паводле прэс-рэлізу