17.01.2017 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Пахвала адсутнасці пераменаў

Адметнасцю беларускай культуры апошніх 25 гадоў з’яўляецца тое, што яе жыццё разгортвалася пры застылым часе. Час у культуры вымяраецца не столькі колькасцю падзей, колькі зменамі ў іх характары, у нас жа ўсё адбудоўвалася цыклічна, як у сельскагаспадарчым календары: пасяўная, «Дажынкі», «Славянскі базар». Тыя ж людзі, тыя ж тэмы. Але павольны беларускі час жыў у атачэнні імклівага навакольнага часу, дзякуючы чаму і пачала абрынацца лавіна.

І вось мы бачым, як вецер пераменаў здзімае маскі. На сцэне ўсё тыя ж героі, у зале ўсё тая ж публіка. Усё гэта адбываецца на нашых з вамі вачах, пры нашым жыцці. Паверце, не магло здарыцца нічога лепшага!

Я вельмі рады, што падатак на дармаедства вымушаная была ўводзіць менавіта тая група таварышаў, якая некалі абвяшчала Беларусь сацыяльнай дзяржавай. Бо сітуацыя, калі дзесяць адсоткаў працаздольнага насельніцтва (450 тыс. з 5 мільёнаў) знаходзіцца без працы і прызнаецца дармаедамі, узнікла з таго, што не было рэформаў. Што тыя заводы, на якіх некалі рабілі тыя 10 адсоткаў, спарахнелі, а стварэння новых працоўных месцаў праз развіццё прыватнай ініцыятывы не адбылося. І цяпер мы бачым імклівае набліжэнне колькасці тых, каму дзяржава мусіла б плаціць дапамогу ды пенсіі, з колькасцю тых, хто яшчэ здольны недзе зарабляць грошы. І — самае галоўнае — менавіта  бацькі-заснавальнікі цяперашняй мадэлі вымушаныя ісці на вельмі непапулярныя меры па выратаванні сітуацыі.

У варунках імклівага часу ўсё было б па-іншаму: ва Украіне за 25 гадоў змянілася 5 прэзідэнтаў, прычым кожны наступны мусіў разграбаць гурбы праблем, назапашаных папярэднім! І, калі б у 2010-м у Беларусі нешта змянілася, мы б назіралі цяпер заняпад веры грамадзян у ліберальныя каштоўнасці, бо менавіта новая ўлада мусіла б ісці на павышэнне камуналкі ды падаткаў.

Мне вельмі прыемна бачыць, як тыя самыя каментатары на вялікіх нацыянальных парталах, якія некалі кпілі з затрыманых маладафронтаўцаў, якія пісалі «так ім і трэба» пра маўклівыя пратэсты, якія шчыра верылі ў шпрыцы ў намётах на Кастрычніцкай плошчы ў 2006-м, дык вось, як уся гэтая паважаная бальшыня, адкрывае нарэшце вочы на тое, што адбываецца навокал. Любому чалавеку, які скрыгатаў зубамі ад бездапаможнасці і пачуцця таго, што праўды ніхто не бачыць, у 2001-м, цяпер прыемна сачыць за допісамі гэтых нарэшце абуджаных сітуацыяй каментатараў пра страляніну на Новы год. Ці пра здзек з 17-гадовага падлетка — звычайнага, не палітызаванага, а таму раптам такога зразумелага мільёнам; ці пра п’яных ДАІшнікаў. І цяпер мы памяняліся месцамі — большасць скрыгоча зубамі ад бездапаможнасці, калі бачыць, як ахвяры робяцца вінаватымі і атрымліваюць тэрміны за збіццё здаравенных дзецюкоў. А мы, меншасць, нагадваем: а мы хіба вам не гаварылі? Памятаеце, калі нас арыштоўвалі за мацюкі ды маханне рукамі? І вы яшчэ былі ўпэўненыя, што мы сапраўды брыдкасловы.

Я вельмі рады, што людзі, якія пішуць, што наша краіна — недадзяржава, а нашай мовы не існуе, цяпер бяруцца пад варту роўна той жа камандай, якая некалі сама звярталася да мовы толькі каб абразіць «змагароў». І тут справа не ў справядлівасці пакарання (бо я лічу, што пазбаўляць чалавека волі трэба толькі ў выключных выпадках), а ў тым, што самасную люстрацыю арганізавалі роўна тыя, хто мусіў падпасці пад яе ў першую чаргу.

Гэта цудоўна — калі прадпрымальнікі, якія пашкадавалі грошай на вытворчасць этыкетак на роднай мове, пачынаюць цкавацца не зацятымі беларусафіламі з 1990-х, не Вячоркам з Сіўчыкам, а той боба-моладдзю, якая яшчэ пяць гадоў таму крывіла вусны пры выразе «беларуская літаратура». Якая, цярэбячы бароды над мангавым смузі, сцвярджала, што нават спрабаваць нічога беларускага чытаць не будзе, бо што вартага могуць напісаць «гэтыя»?

А як жа цудоўна пачувацца цяпер заўсёдным прыхільнікам еўрапейскага шляху развіцця! Калі Беларусь пачынае крок за крокам рэалізоўваць усе пункты перадвыбарчай праграмы БНФ 1995 года! Выявілася, што славянскае братэрства было небяспечнай памылкай. А дзе ж тыя, хто сцвярджаў адваротнае? Дзе? Усё там жа? У кабінетах улады? Дык хіба гэта не прыемна?

Калі б адыход ад еўразійства ладзілі наступнікі «моцнай і квітнеючай» і менавіта яны аграбалі наступствы ў выглядзе скарачэння нафтавых квот — гэта было б несправядліва! А так грошы для збяднелага бюджэту мусяць тэрмінова шукаць менавіта тыя ж асобы, якія прывязалі нас да Масквы безальтэрнатыўнай энергетычнай палітыкай! Хіба гэта не файна, што дэфекты ў палях «Газпрамбілдынгу» канстатуе той самы Мінгарвыканкам, які зусім нядаўна даваў дазвол на будаўніцтва гэтай гаргары?

Як жа слушна з касмічнага пункту гледжання тое, што тэрмінова беларусізаваць Беларусь спрабуюць тыя людзі, якія старанна не пускалі мову ў ВНУ! І вось цяпер яны мітусяцца з брсмаўскімі вышыванкамі, спрабуюць вярнуць родную гаворку на тэлебачанне, а гаварыць там няма каму, бо прафесіяналаў пазвальнялі як «нацыяналістаў»! І адукаваць новых немагчыма, гэта не хуткі працэс. І вось назіраеш за гэтым і разумееш, што карма — яна існуе! Бо гэтыя памылкі ды перагібы маглі б выпраўляць нейкія іншыя, не вінаватыя ў іх кіраўнікі! Але дзякуючы застыламу часу робяць гэта якраз тыя, хто ў іх вінаваты!

У напісаным вышэй няма ні долі злараднасці!

Колішнія дабрабыт і стабільнасць з карчом у гаражы і каштоўным кантрактам (каштоўным, бо ён гарантаваў $500 заробку ў абмен на веру ў тое, што дзяржава затрымлівае толькі брыдкасловаў ды наркаманаў) былі выбудаваныя фактычна за кошт пазыкаў. Якія браліся — як тады здавалася — у кошт нашай далёкай будучыні. І тыя, хто браў, і тыя, хто атрымліваў “папяццот”, думалі, што гэтая будучыня наступіць вельмі не хутка. Не пры іх жыцці дакладна. І вось так вывернулася, што будучыня ўжо тут.

Вяртаць пазыкі, якія ўзніклі ў тым ліку за кошт не праведзеных дагэтуль рэформаў, не выгадаванай працаздольнай змены, трэба ўжо цяпер. І дакладна тым, хто іх набраў.

Самае каштоўнае, што можа даць Бог таленавітаму мастаку, творчасць якога значна апярэджвае ягоны час, — моцнае здароўе. Бо кан’юнктура  абавязкова зменіцца. І тыя, хто цкуе, будуць пасаромленыя і зробяцца аддадзенымі прыхільнікамі.

З іншага боку, працяглае жыццё — самае дрэннае, што можа здарыцца з дрэннымі начальнікамі. Бо ты маеш шанец на свае вочы пабачыць бездань у канцы шляху, пра перспектыўнасць якога казаў тым людзям, якія табе верылі. І якія ішлі за табой усе гэтыя гады.

 

 

Віктар Марціновіч, budzma.by

 

 

Увага! Меркаванне калумністаў не заўжды супадае з пазіцыяй кампаніі "Будзьма беларусамі!"

5 Каментаў у “Віктар Марціновіч: Пахвала адсутнасці пераменаў”

  1. Пятро Касьнерык says:

    В.М.–ва Украіне за 25 гадоў змянілася 5 прэзідэнтаў, прычым кожны наступны мусіў разграбаць гурбы праблем, назапашаных папярэднім! І, калі б у 2010-м у Беларусі нешта змянілася, мы б НАЗІРАЛІ …
    +++
    гаўняны назіральнік!
    6 верасня 1996 года. Радыё СВАБОДА
    Паведамленне Віталя Цыгынкова з паседжання Вярхоўнага Савета 13-га склікання:
    “Ад імя групы дэпутатаў выступіў лідэр Партыі камуністаў беларускае Сяргей Калякін. Прэзідэнцскі праект Канстытуцыі Калякін назваў БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫМ які ставіць апошнюю КРОПКУ ў ЛІКВІДАЦЫІ савецкай улады на Беларусі”.

    І ніхто з незалежных журналістаў ці, так называемых, правых палітыкаў не пацікавіўся а чаму гэта лідэр камуністаў называе прэзідэнцскі праект Канстытуцыі БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫМ.
    ++
    08.02.2000 «Белорусская нива»
    «Председатель Комиссии по аграрным вопросам ПП Николай Куцко:
    –Понятие «КОЛХОЗ» как предприятие, базирующееся на коллективной форме собственности, которая оказалось «ВНЕ ЗАКОНА» еще до принятия нового Гражданского кодекса. Конституцией Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями), ПРИНЯТОЙ НА РЕФЕРЕНДУМЕ референдуме 24 ноября 1996 года (статья 13), определено
    : «Собственность может быть государственной и частной» и ТОЧКА . Гражданский кодекс лишь привел отношения собственности в СООТВЕТСТВИЕ соответствие с этой статьей и ОПРЕДЕЛИЛ организационно-правовые формы деятельности ВСЕХ юридических лиц».
    Апрель. 2000 г. «Товарищ» газета коммунистов калякинцев
    «ОСТАНОВИМ РАЗРУШИТЕЛЕЙ КОЛЛЕКТИВНЫХ ХОЗЯЙСТВ!
    «Как уже сообщалась, исполнительная, власть Республики Беларусь приступила к практической реализации статьи 1141 Гражданского кодекса, предусматривающей насильственную ЛИКВИДАЦИЮ колхозов и совхозов.
    …По решению Бюро ЦК ПКБ партийные организации республики период с 20 апреля по 15 июня 2000 года проведут сбор подписей граждан в ЗАЩИТУ колхозов и совхозов республики. Собранные подписи будут переданы в соответствующие государственные органы для принятия решения об ОТМЕНЕ этого АНТИНАРОДНОГО положения Гражданского кодекса».

  2. Пятро Касьнерык says:

    В.М.–І — самае галоўнае — менавіта бацькі-заснавальнікі цяперашняй мадэлі вымушаныя ісці на вельмі непапулярныя меры па выратаванні сітуацыі.
    +++
    1 КАСТРЫЧНІКА 1994г.«Звязда»,Віталь ЦЫГАНКОЎ.
    «У праекце пастановы, вылучаным Зянонам ПАЗЬНЯКОМ, прапаноўвалася не ўхваляць праграму прэзідэнта, а толькі прыняць яе «да ведама». Чаму МЫ павінны ДЗЯЛІЦ з ім АДКАЗНАСЦЬ? – лагічна пытаўся ў калег Пазняк. Характэрна, што з вельмі падобнай, але трохі пашыранай прапановай выступіў і дэпутат Уладзімір Піскароў(артадокс КАМУНІСТЫЧНЫ). ФАКТ, які яшчэ раз сведчыць, што зараз у АПАЗІЦЫІ да Лукашэнкі апынуліся не толькі ТРАДЫЦЫЙНА БНФ, але і КАМУНІСТЫ».
    “…Бадай, упершыню ў гісторыі Вярхоўнага Савета гэтага склікання абмеркаванне чарговай праграмы праходзіла гэтак сваеасабліва, калі не сказаць – дзіўна. Канешне, як заўседы, хапала крытыкі, альтэрнатыўных прапаноў, вылучэння хібаў і слабых месцаў, — але, пэўна, ніколі яшчэ не было, каб усе без выключэнняў дэпутаты ў цэлым падтрымалі эканамічную праграму. Ва ўсякім разе, рашуча супраць яе фармальна не выказаўся ніхто. Аб’ектыўна цяперашнім дэпутатм выгадна ПАДТРЫМАЦЬ НЕ ПАПУЛЯРНЫЯ КРОКІ прэзідэнта, за якія рэальную адказнасць нясе толькі ён са сваёй камандай; крокі, якія, апроч усяго, не маюць зараз іншай сур’ёзнай альтэрнатывы. Да таго ж, вядома, лепей правесці гэтыя непрыемныя, але неабходныя пераўтварэнні рукамі Лукашэнкі, чымсьці ісці на іх потым самім.
    Большасць, аднак, гарэла жаданнем адобрыць праграму Лукашэнкі (дарэчы галасаванне было пайменным). Аднак за варыянт Лукашэнкі прагаласавалі 157 дэпутатаў – НЕ ХАПІЛА 9 ГАЛАСОЎ.
    … Ухваліўшы праграму неадкладных захадаў, дэпутаты, тым не менш, свядома не далі Лукашэнку дадатковых паўнамоцтваў на яе ажыццяўленне”.
    \\\\\\\\\\\

    Змагарам за квітнеючую, дэмакратычную і незалежную Беларусь надта ж хацелася прасядзець яшчэ адзі тэрмін у крэслах парламентароў таму яны вякалі: “Ганьба! Здрада! Долоў! У Беларусі няма рэформ!” і адначасава нічога не рабілі дзеля правядзення гэтых рэформаў.
    І тут на табе. Паўгода засталося да запаветнай мары — новых выбараў ВС а Лукашэнка заявіў што нарэшце рашыца на непрыемныя, але неабходныя пераўтварэнні ў эканоміцы краіны.

  3. Пятро Касьнерык says:

    Апрель 2000 года «ТОВАРИЩ» газета коммунистов калякинцев.
    ОСТАНОВИМ РАЗРУШИТЕЛЕЙ КОЛЛЕКТИВНЫХ ХОЗЯЙСТВ!
    Как уже сообщалась, исполнительная власть Республики Беларусь приступила к практической реализации статьи 1141 Гражданского кодекса, предусматривающей насильственную ликвидацию колхозов и совхозов.
    …По решению Бюро ЦК ПКБ партийные организации республики период с 20 апреля по 15 июня 2000 года проведут сбор подписей граждан в защиту колхозов и совхозов республики. Собранные подписи будут переданы в соответствующие государственные органы для принятия решения об отмене этого антинародного положения Гражданского кодекс.
    Эта подлая акция готовилась исподволь и с исключительный цинизмом и неуважением к белорусскому народу. Так, одним из вопросов референдума 1996 года был вопрос о возможности свободной продажи земли. Этот риторический вопрос был внесен в референдум только с одной целью: отвлечь внимание людей от того, что лукашенковская конституция фактически лишила колхозы и колхозников своей земли и имущества. Теперь же пришло время реализовать полученное мошенническим путем «право» на дележку добычи – земли и имущества колхозов. Причем все это будет проходить под аплодисменты ПРАВЫХ и при благосклонном одобрении Запада. Ещё более ТРАГИЧНЫ последствия уничтожения колхозов и совхозов насильственное устранение сельчан из общественного производства и привязывание их к натуральному хозяйству ВЫВОДИТ из активной политической деятельности примерно 3 миллиона граждан-сельчан. Таким образом, наша задача – задача коммунистов, состоит в том, чтобы вся страна знала, что происходит сегодня в сельском хозяйстве, какое реформирование предлагается и как оно будет проводиться. Мы предлагаем гражданам республики поддержать наш протест против насильственной ликвидации коллективных хозяйств и выступить за отмену антинародных положений нового Гражданского кодекса Республики Беларусь».
    Калі ласка, запытайцеся ў лідэра левай партыі “Справядлівы свет” як гэта привязывание их к натуральному хозяйству ВЫВОДИТ из активной политической деятельности примерно 3 миллиона граждан-сельчан?
    И назовите, пожалуйста, ПРАВЫХ имею ввиду правые партии которые аплодировали когда власть Республики Беларусь приступила к практической реализации статьи 1141 Гражданского кодекса, предусматривающей насильственную ликвидацию колхозов и совхозов.
    Збавіліся б ад КАЛектыўных гаспадарак да 1 ліпеня 2000 г. і Беларусь была б другая і прэзыдэнт другі, трэці ці нават чацьвёрты.
    ЦЬФУ на Вас, шаноўнае спадарства, цывілізаваныя, дэмакратычныя ЭЎРАбеларусы адным словам КАЛХАЗАНЫ!!!

    • Віктар Марціновіч says:

      Я нічога не зразумеў з таго што вы напіслі, шаноўны.

  4. Уладзімер Русаковіч says:

    Хоць ты пахвалу Віктару Марціновічу пасьля такога артыкула напішы.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика