Веды заўжды былі культурнай каштоўнасцю беларусаў. Бо менавіта праз іх адбываецца самаўдасканаленне і развіццё асобы. І таму сёння, у Дзень ведаў, кампанія “Будзьма беларусамі!” шчыра віншуе ўсіх настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавальнікаў, вучняў, студэнтаў і проста тых, хто штодня ўдасканальвае ўласны ўзровень, з Днём ведаў! І дае ўнікальную мажлівасць іх праверыць!
Да свята мы падрыхтавалі адмысловую віктарыну з эксклюзіўнымі прызамі. Наша літаратура багатая на цікавыя кнігі, за якімі часам стаяць неверагодныя гісторыі. Прапануем вам паказаць свае веды ў галіне айчыннага кнігадруку!