Беларусь і Польшча плануюць сумесна ажыццявіць праект па стварэнні віртуальнай Нясвіжскай бібліятэкі, у якой будуць сабраны матэрыялы, прысвечаныя рэзідэнцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрык Літвін.
Бібліятэка будзе ўключаць віртуальныя копіі фатаграфій, кнігі ў электронным выглядзе, а таксама спасылкі на іншыя інтэрнэт-рэсурсы, якія змяшчаюць інфармацыю аб Нясвіжскім замку. Азнаёміцца з яе матэрыяламі зможа кожны карыстальнік Інтэрнэта. Тэкст цалкам.