У гурта Віталя Артыста як заўжды шмат навінаў: музыкі рыхтуюцца да сольнага канцэрту ў вялікай залі КЗ «Мінск», выдаюць першы афіцыйны дыск у Расеі і сканчваюць працу над чацьвертым нумарным альбомам, а таксама здымаюць разам з слынным рэжысэрам Аляксеем Церахавым свой новы кліп.
«Рабяты! Усе на канцэрт! Зладзім містычны сэанс харавых сьпеваў у акадэмічных сьценах „Казы“», — заклікае лідэр «БЕЗ БИЛЕТА». Канцэрт адбудзецца ў КЗ «Мінск» 29 сакавіка і абяцаецца, што гэта будзе адкрытая рэпэтыцыя будучага альбома гурта — чацьвертага па ліку ў яго дыскаграфіі.
Але перад ім яшчэ пабачыць сьвет першы афіцыйны дыск беларускай каманды ў Расеі. Рэліз плянуецца на красавік. Во-во адбудзецца і прэм’ера новага кліпу гурта на песьню «Good.bye». Гэта будзе ўжо сёмая (!) песьня з альбому «Кино», што набыла відэаўвасабленьне. Рэжысэрам новага кліпа будзе Аляксей Церахаў — самы тытуляваны беларускі кліпмэйкер.