Усім юнакам, надзеленым літаратурнымі здольнасцямі, вядомыя ваганні кшталту: ці магу я напісаць нешта вартае? Ці здольны я на што-небудзь большае за стандартны пакет жыццевых магчымасцяў? Вядома, кожны вырашае гэтае пытанне па-свойму. І гэта вялікі поспех, калі ваганні і сумневы заканчваюцца выдатным творам. Але нават сапраўды таленавіты пісьменнік не застрахаваны ад сур’езных пастак, большасць з якіх расстаўляе для сябе ён сам.
Аб выпрабаваннях на шляху творцы — у маналогу літаратара Віталя Рыжкова: