Што спяваеце?” – “Літо!” Вось так проста – адным словам “літо” – на Палессі называюць цыкл абрадавых песень, у якіх знайшлі адбітак звычаі, павер’і і ўяўленні нашага народа. Так жа называецца новы альбом гурта Vuraj, вядомых папулярызатараў беларускага фольку.
“Літо” – гэта беражліва сабраныя, вывучаныя, пераасэнсаваныя і літаральна наноў створаныя каляндарна-абрадавыя песні беларускага Палесся. Сяргей Доўгушаў і Vuraj на працягу 4 гадоў шукалі іх у экспедыцыях, знаходзілі і надавалі кожнай сваё адметнае “вурайскае” гучанне.
«Людзі сыходзяць, песні знікаюць, а нам хочацца дзяліцца гэтымі скарбамі з усім светам, даносіць палескую мову, мелодыі і тэксты, якім сотні год.», — кажа лідар гурта, фалькларыст Сяржук Доўгушаў.
Гукарэжысэрам ды саунд-прадзюсэрам альбому выступіў намінант на Грэмі Томаш Рагула (Польшча). Запіс адбываўся на варшаўскай TR-Studio і студыі Everest у Менску пры ўдзеле польскай скрыпачкі Караліны Матушкевіч і аўтэнтычнага гурта з Палесся Вытокі.
Грошы на запіс альбома музыкі сабралі праз краўдфандынг платформу Ulej.by, дзе гурт атрымаў рэкордную сярод музычных праэктаў падтрымку.
Прадстаўляем вашай увазе Lito:
1 лістапада ў культурным хабе ОК16 адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбому. На сцэне да Vuraj далучацца гурт “Рада” (Менск) і аўтэнтычны палескі калектыў “Вытокі”, каб ператварыць канцэрт у сапраўднае палескае свята. Набыць квіток можна тут.