Сардэчна запрашаем Вас на “Беларускую вечарыну”!
Яна адбудзецца 14 чэрвеня ў клубе “Plan B” (ул. Советской Армии, дом 7, ст. м. «Новослободская», Москва). Пачатак а 19:00.
У праграме вечарыны – канцэрт беларускіх этна-фолк-гуртоў “OSIMIRA” і “Хуткi Смоўж”, забаўныя гульні і конкурсы, стравы беларускай кухні ад шэф-повара.
На нашай вечарыне чакаюцца вядомыя беларусы, што пражываюць у Маскве, у тым ліку палітыкі, касманаўты, навукоўцы і КВН-аўцы.
Чакаем Вас разам з сябрамі!
Квіток загадзя – 350 руб., у дзень мерапрыемства – 400 руб. (чарка і шкварка ўключаныя ў цану! ;) )
Будзь разам з намі!