Прэзентацыя максі-сінгла «Ч/Б» гурта «Разбітае Сэрца Пацана» адбылася 24 лютага ў клубе RE:PUBLIC. Адэпты зульфійскай секты, апошнія менестрэлі меладраматычнага пост-року пазнаёмілі прыхільнікаў з дзвюма часткамі свайго сінгла – чорнай і белай. У першую частку ўвайшлі чатыры новыя песні і тры – на другую. Гэтай працай музыкі, як сцвярджаюць яны самі, хацелі закрануць тэму дуалістычнасці свету.
Фота Аляксандра Ждановіча.