Увечары 12 студзеня у Віцебску ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ўспаміналі тых, хто прысвяціў усё сваё жыццё служэнню Мельпамене на віцебскай сцэне. Тут адбыўся вечар памяці артыстаў-коласаўцаў.
Колькі яскравых, таленавітых артыстаў памятаюць гэтыя падмосткі! Для колькіх адданых сцэне на працягу доўгіх гадоў тэатр быў другім домам, дзе жывуць і паміраюць сур’ёзна! На жаль, іх ужо няма сярод нас: Генадзь Шкуратаў, Геральд Асвяцінскі, Сымон Кохан, Алесь Лабанок, Галіна Каралькова, Валерый Маслюк, Уладзімір Куляшоў, Баляслаў Сіўко, Аляксандр Харкевіч, Уладзімір Ганчароў, Акцябрына Мельдзюкова, Сяргей Казлоў, Мікалай Цішачкін, Алесь Брысь, Барыс Левін, Анатоль Трус, Анатоль Шэлег, Галіна Маркіна, Іосіф Матусевіч, Алена Радзілоўская, Аляксандр Ільінскі, Яніна Глебаўская, Яўген Нікалаеў, Мікалай Міцкевіч, Мікалай Звездачотаў, Марына Маркоўская… Для некоторых з іх – Зінаіды Канапелькі, Георгія Дубава, Барыса Крупскага, Яўгена Шыпілы – гэты тэатральны сезон юбілейны. Пра іх гаварылі асобна. Тэкст цалкам.
Фотаздымкі з мерапрыемства ў arashonak.livejournal.com