Вечарына памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна адбылася 10 лістапада ў Белдзяржфілармоніі.
Пачаўся канцерт з выступу спевака Змітра Вайцюшкевіча. Пад акампанемент аркестра імя Жыновіча найлепшыя свае песні праспявалі таксама Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў і іншыя.
Ідэя праекта “Струны сэрца чыстага” належыць Народнаму артысту Беларусі, дырыжору Міхаілу Казінцу.
Падчас імпрэзы прагучалі “жывыя” галасы беларускіх паэтаў.
Фота: Зарына Кандрацьева