This movie requires Flash Player 9
14.03.2017 | Літаратура

Верш-праклён Дубоўкі быў адрасаваны Петрусю Броўку

На публікацыю верша-праклёна Уладзіміра Дубоўкі адгукнуўся гісторык Анатоль Сідарэвіч. Ён выказвае меркаванне, для каго верш мог быць напісаны.

«Як на маю думку, гэта Броўка, — лічыць Анатоль Сідарэвіч. —

Жывеш і сохнеш – мільянер!
Адхватчык прэміяў і лаўраў.
Абы накалупаўся верш,
Адразу ладзіш гром літаўраў.

Хто пісаў вершы? Не Крапіва. Лужанін і Броўка. Крапіва пісаў байкі, але па вайне рэдка.

Адхватчык прэміяў і лаўраў — не Лужанін. У Броўкі і Сталінская, і Ленінская, і Купалаўская, і Дзяржпрэміі БССР (не адна).

Адразу ладзіш гром літаўраў.

О, гэта Пятро Усцінавіч любіў — славаслоўе на свой адрас. Алесь Адамовіч, які не ацаніў ягоны роман «Калі зліваюцца рэкі», мусіў абараняць доктарскую ў Кіеве, а ў кнігу пра беларускі раман мусіў уставіць радкі пра тыя «рэкі», бо кніга не выйшла б. Не выйшла б і кніга Рыгора Бярозкіна «Спадарожніца часу», калі б Рыгор Саламонавіч не ўставіў у яе артыкул пра Броўку.

Ты страціў бы і зрок, і слых,
Калі б судзіць цябе зьявіцца
Маглі Сымон Баранавых,
Макар Шалай, Сымон Куніцкі.

Названыя ў гэтай страфе аўтары не ўваходзілі ў бліжэйшае кола ўзвышаўцаў Крапівы і Лужаніна.

Уладзімір Дубоўка.

Правін не зьмесьціш на гарбе,
На шыю зьві сабе вяроўку.
Без прывітаньня да цябе,
З труны – Уладзімір Дубоўка.

Заўважылі метрычны збой? Апошні радок «не ў склад, не ў лад». А таму, што там просіцца імя УладзімЕр, а не УладзІмір.

Дубоўка менаваўся па-старому, а не па-наркамаўску.

Дарэчы, падобны збой я заўважыў прынамсі ў адным вершы Алеся Салаўя, пераніцаваным з тарашкевіцы на наркамаўку».

Наша Ніва


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика