Кулінарная віктарына “Смачна есці!”, што праводзілася на сайце грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і партале TIO.BY, завершылася. Галоўны прыз – кухонны камбайн фірмы Bosh – і падарунак пераможцу першага туру віктарыны ў пераднавагоднія дні знайшлі сваіх уладальнікаў.
Арганізатары конкурсу выказваюць падзяку ўсім, хто браў удзел у віктарыне.
Слушна адказаць на ўсе 20 пытанняў здолела ўсяго 4 чалавекі з усіх удзельнікаў віктарыны. Іх імёны: Аляксей 2012, Марыя Ярмольчык, Наталля Часлава і Настасся Жарская.
Так атрымалася, што пераможцам па выніках першага і другога тура стаў адзін і той жа чалавек (паводле даты і часу атрымання лістоў з адказамі) – Наталля Часлава.
Віншуем! Са святамі!
Правільныя адказы на пытанні віктарыны:
1 Треска
2 Крупнік
3 Куцця
4 Кісель
5 Бацвіння
6 Зацірка
7 Бона Сфорца
8 Тапінамбур
9 Крамбамбуля
10 Бручка
11 Мацярдушка/арэгана/душица
12 Грэчка
13 Поліўка
14 Калдуны, граф Тышкевіч
15 Верашчака
16 Перакачаўнiк
17 Вiюн
18 Сялява
19 Кiшка
20 Слiжыкi
Пытанні падрыхтаваныя Алесем Белым.