Каманда распрацоўнікаў Evad3rs выпусціла непрывязаны джэйлбрэйк Evasi0n для аперацыйнай сістэмы iOS 7.
Джэйлбрэйк Evasi0n iOS 7 падыходзіць для больш-менш новых мадэляў iPhone, iPad і iPod touch такіх, як iPhone 5s, iPhone 5c, iPhone 5, iPhone 4S, iPhone 4, iPad 2, iPad 3, iPad 4, iPad Air, iPad mini, iPad mini 2 і iPod touch 5.
Перад запускам функцыі распрацоўшчыкі раяць зрабіць копію ўсіх дадзеных прылады, калі на гаджэце усталяваны пароль або Touch ID – іх трэба адключыць. Калі працэс працы джэйлбрэйка спыніўся, трэба перазагрузіць праграму і гаджэт, уключыць і запусціць наноў.