Урачыстае адкрыццё выставы “Беларускія старонкі з кнігі” фотамастачкі Алены Адамчык адбудзецца 4 красавіка 2009 года а 17 гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 22-гі раверх, аглядная пляцоўка)
Выстава “Беларускія старонкі з кнігі” адкрыецца 2 красавіка а 17-ай гадзіне на 22-м паверсе Нацыянальнай бібліятэкі, прысвечана праекту “Беларускі”, які фотамастачка Алена Адамчык распачала ў 2004-м годзе выданнем сапраўднай кнігі і які сёння ўключае ў сябе тры альбомы фотаздымкаў, прысвечаных самым прыгожым жанчынам-беларускам.
Беларускі Алены Адамчык – гэта не выдуманыя жыхаркі з нікому няведамай і Богам забытай славянскай вёскі. Гэта рэальныя стварэнні, яркія і выразныя асобы. Усе яны жывуць у вялікіх і малых гарадах, шмат вандруюць, любяць прыроду, шануюць сваю сям’ю і дасягаюць поспехаў сваімі талентамі.
“Вобразы маіх жанчын поўныя хараства і пяшчоты, таму что яны – беларускі” – сцвярджае аўтарка.
На выставе “Беларускія старонкі з кнігі”, якая адкрыецца ў галерэі “Панарама,” будуць экспанавацца тры дзесяткі твораў Алены Адамчык.