У нацыянальным музэі гісторыі і культуры (вул. Маркса, 12) праходзіць выстава Косткарэзнае рамяство Беларусі» (ад старажытнасьці да Сярэднявечча). На выставе шырока адлюстраваныя ўсе бакі косткарэзнага майстэрства старажытнага і сярэднявечнага насельніцтва Беларусі. Наведнікі могуць азнаёміцца як з тэхналягічнымі асаблівасьцямі працэсу апрацоўкі косткі (ад разбіраньня тушы і распілоўкі костак і рагоў да своеасаблівых спосабаў упрыгожвання вырабаў), так і з вырабамі майстроў-косткарэзаў розных эпох.