Скончылася пара адпачынку і весялосці, скончылася лета, і наступіла восень. Значная частка моладзі ізноў накіравалася атрымліваць веды альбо, папросту кажучы, “стачивать зубы о гранит науки”. Ізноў пачаліся манатонныя будні з парамі і, канечне ж, праблемамі. Таму, каб хоць як-небудзь развеяць гэтую сумоту, МПГ “Студэнцкая Рада” (Мінск) і МГА “Дзедзіч” (Брэст) абвяшчаюць конкурс прац студэнцкай творчасці, вынікам якога стане студэнцкая выстава напярэдадні святкавання Міжнароднага дня студэнта – 17 лістапада. Сама ж выстава пад “кодавай” назвай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца 7–8 лістапада ў адным з выставачных цэнтраў горада Мінска.
Удзельнікам конкурсу прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фатаграфій, малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можна лёгка зрабіць на парах і ў свабодны ад іх час, якія раскрываюць
наступныя тэмы:
• правы студэнтаў ва універсітэце/інтэрнаце;
• адносіны ў трохвугольніку “студэнт-выкладчык-адміністрацыя”;
• праблема самарэалізацыі/”досуга” студэнтаў;
• беларускі студэнт і яго “адметнасць”/студэнт Беларусі ў будучыні.
Дадзеныя тэмы не з’яўляюцца жорсткімі рамкамі, таму крэатыў і цікавы падыход да прац удзельнікаў вітаецца!
Па кожным з тэматычных раздзелаў незалежным журы з ліку простых студэнтаў будуць вызначаны пераможцы. Таксама непасрэдна на выставе яе наведвальнікі змогуць аддаць свой голас за тую альбо іншую
працу, якая спадабалася, пасля чаго пераможца атрымае прыз глядацкіх сімпатый. Усе пераможцы будуць узнагароджаныя каштоўнымі падарункамі ад “Студэнцкай Рады” і “Дзедзіча”.
Умовы ўдзелу:
– працы прымаюцца з 12 кастрычніка да 6 лістапада;
– дасылаць працы трэба на электронную пошту [email protected] з пазнакай “Конкурс”;
– памер здымкаў 900х600 пікселяў (у асаблівых выпадках дазволена болей);
– працы павінны мець назву і кароткае апісанне таго, што жадаў паказаць аўтар;
– аўтар пазначае ў лісце свае кантакты: імя, прозвішча, узрост і тэлефон.
Па ўсіх пытаннях можна заўжды звязацца з арганізатарамі па тэл.: (МТС) (033) 664-36-48 (Віктар), (Velcom) (029) 382-90-02 (Алесь).
Жадаем поспехаў!