У суботу 4 кастрычніка ў Кобрыне ў гарадскім Доме Культуры адбылося адкрыцё выставы польскага фатографа, доктара Торуньскага універсіта імя Мікалая Каперніка Вітольда Юркевіча, які за сваю творчыя дасягненні на 50-годдзе Саюза польскіх мастакоў-фатографаў быў узнагароджаны залатым медалём Яна Булгака (найвышэйшая ўзнагарода ў Польшчы). Выстава пад назвай “Вобразы свядомасць беларуска-польскага памежжа” складаецца з 30 фотаздымкаў з Берасцейшчыны, якія аўтар зрабіў пад час сваіх падарожжаў па Берасцейшчыне ў кастрычніку-лістападзе 2006 года. На фотаздымках адлюстрааны быт вяскоўцаў, сённяшні стан цэркваў, касцёаў, капліц і іншых гістарычных помнікаў, шматлікія сцэны з вясковай гаспадаркі: жанчыны, што выкапваюць з капца бульбу, каб не пагніла (в. Рагозна), мужчыны, што запрагаюць яшчэ неаб’езджанага каня (в. Людвінава), сталая жанчына з хлебам пад пахай на тле савецкага помніка, на якім бусел зрабіў сваё гняздо (в. Брадзяцін) ці вясковая вяселле ў вайсковым намёце (в. Вулька Радавецкая). Вітольда Юркевіч даносіць да нас тое, што знікае, і тое, што важна захаваць, ці хаця б зафіксаваць на здымках. Аўтар любіць фатаграфаваць каней, падкрэслівае, што ў Беларусі яшчэ можна зафіксаваць сцэны чалавек з канём, на Захадзе гэтага ўжо няма: каней можна пабачыць толькі ў заапарках, цырках ці на ранчах у заможных людзей.
Варта адзначыць, што выстава В. Юркевіча “Вобразы свядомасці беларуска-польскага памежжа” на прыканцы чэрвеня была адкрыта ў Берасці, тады на адкрыці прысутнічаў аўтар. На жаль, мясцовыя ўлады Берасця не далі дазвол на адкрыцё выставы ў краязнаўчым музеі, і на працягу 2 месяцаў выстава працавала ў памяшканні Індывідуальнага Прадпрымальніка У. Вялічкіна. Цяпер выставу ў Кобрынь запрасілі афіцыйна, на адкрыці апавядаў пра падарожжы Вітольда Юркевіча берасцейскі краязнаўца Ігар Бараноўскі, які суправаджаў Вітольда Юркевіча пад час яго фотаэкспедыці. У першы дзень выставу наведаў эск-кандыдат у Палату Прадстаўнікоў Аляксандр Мех. У Кобрыне выстава будзе працягвацца яшчэ 2 тыдні.