Выступа Bruttoна «Мінск-Арэне» не будзе, — паведамляецца ў акаўнце гурту ў Facebook. — У ХК «Дынама» перадумалі (афіцыйнае паведамленне аб гэтым клуб збіраецца апублікаваць сёння пасля абеду).
«Мы вельмі хацелі, каб у YouTube з’явіліся дзясяткі відосаў, як Міхалок з братвой спявае «Наша возьме» у «Мінск-Арэне». Нумар амаль прайшоў. Будзем спрабаваць трапіць на Дажынкі», — пракаментаваў навіну мастацкі кіраўнік Brutto Сяргей Міхалок.
Інфармацыя пра тое, што Brutto выступіць з 20-хвілінным сэтам на «Мінск-Арэне» 29 лістапада перад матчам чэмпіянату КХЛ «Дынама» — «Медвешчак» з’явілася раніцай у пятніцу на сайце «Дынама». Меркавалася, што Міхалок і Brutto праспяваюць чатыры песні. У другой палове дня інфармацыя пра выступ знікла з сайта «Дынама».