У восьмым нумары часопіс pARTisan робіць спробу паразважаць над верай сёньняшніх беларусаў.
Поліканфэсійныя абшары былога Княства Літоўскага сёньня пераўтварыліся дзіўную тэрыторыю, дзе пануючай верай стаўся так званы праваслаўны атэізм. У ва што вераць беларусы сёньня? Ці яны надалей зьяўляюцца хрысьціянскай нацыяй? Якую ролю адыгрываюць сёньня на Беларусі камуністычныя традыцыі жыцьця без Бога?
На тэму веры сёньняшніх беларусаў разважаюць філёзафы Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка, этнакасмоляг Тодар Кашкурэвіч, культуроляг Андрэй Расінскі і іншыя.
Сярод пэрсонаў восьмага нумару мастакі Андрэй Дурэйка, Ганна Сакалова, Алег Юшко, Руслан Вашкевіч, група An Angelico, літаратары Вера Бурлак, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, Ігар Бабкоў, Севярын Квяткоўскі.
Спэцпраект Польскі pARTisan знаёміць з творчасьцю літаратара Ігнацыя Карповіча і мастака Петра Укланьскага. Нямецкі pARTisan зьмяшчае артыкул пра літаратурныя пэрформансы у Бэрліне.
Таксама нумар дае агляд навінаў беларускай музычнай сцэны, кіно і літаратуры, працяг новага раману “Шалом” Артура Клінава, усенародна любімыя коміксы ад Сашы і Сярожы, дзесяткі карцінаў ў цудоўным паліграфічным выкананьні ад сучасных беларускіх мастакоў.