Тэлеканал BBC апублікаваў першы трэйлер восьмага сезона знакамітага серыяла “Доктар Хто”.
Гэта ўжо 12-ы Доктар, ролю якога гэтым разам сыграе акцёр Пітэр Капальдзі. Яго спадарожніцай стане Клара Освальд, яна суправаджала Доктара 11-й версіі.
Выхад першай серыі восьмага сезона адбудзецца на тэлеканале BBC One ужо 23 жніўня.
Паводле SWAGG.by