Шапран, С. Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / Сяргей Шапран. – Мінск – Гародня, 2009. – 734 с. с.: іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Гарадзенская Бібліятэка. Людзі Беларусі: кн. 2).
У кнігарнях з’явілася новая кніга Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, лістах”, том 1.
Гэта другая кніга “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчыны” з новай серыі “Бібліятэкі Бацькаўшчыны” – “Людзі Беларусі”. Кніга С. Шапрана выдадзена сумесна з “Гарадзенскай бібліятэкай”, якая паказвае забытую гісторыю Гародні, традыцыі суіснавання розных народаў і культур на працягу стагоддзяў. Выданне ўнікальнай кнігі стала магчыма дзякуючы дапамозе беларускай мецэнаткі, кіраўніку дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі” Ірэне Калядзе-Смірновай (ЗША), Калегіуму Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езёраньскага, ураду горада Вроцлава (Польшча), а таксама Арсену Лісу, Генадзю Пляшко, Вячку Целешу. Тэкст цалкам.