Тэлеканал FX апублікаваў новы банэр да чацвёртага сезону камедыйнага шоў Wilfred.
На ім фанаты серыяла лёгка пазнаюць кудлатага персанажа, які сустракае світанне ў кампаніі з бутэлькай.
Чацвёрты сезон стане апошнім. Пра гэта нагадвае і надпіс на плакаце: “Можа быць, я ўяўны. Можа быць, ты вар’ят. Даведаемся ў свой час». Для фанатаў серыяла «свой час» пачнецца ўжо ў канцы чэрвеня.