Нарэшце кампанія Майкрасофт выканала сваё даўняе абяцанне выпусціць беларускі моўны пакет для навейшай аперацыйнай сістэмы Windows 8.
Цяпер, запампаваўшы яго ў адпаведным месцы праз меню (Налады – Панель кіравання – Гадзіннік, мова і рэгіён – Мова), ваша АС стане з большага беларускамоўнай, што не можа не радаваць. Будуць сустракацца, канечне, і рускія і ангельскія словы. Але, нагадаем, гэта толькі першы пакет, які, спадзяемся, урэшце будзе атрымоўваць абнаўленні.
Прапаноўваем вам некалькі здымкаў беларускамоўнай АС.