Беларусь – адназначна не марская дзяржава. Але гэта не значыць, што мараходства закрытае для беларусаў. Каб давесці гэта, заснавальнік праекту «Творчыя падарожжы па Міжземным моры» Аляксандр Астрыхінскі вырашыў правесці ў Мінску серыю мерапрыемстваў па прасоўванні яхт-турызму.
Вось ужо некалькі гадоў Астрыхінскі ладзіць круізы на яхтах па Эгейскім, Іанічным і Адрыятычным морах з заходам на найпрыгажэйшыя выспы, часта недаступныя для вялікіх круізных лайнераў або самалётаў. Дэвіз яго падарожжаў – адпачынак з сэнсам. Пасажыры яхты пад кіраўніцтвам дасведчаных і крэатыўных выкладчыкаў займаюцца творчасцю: жывапісам, фатаграфіяй, музыкай, літаратурай. Літаратурныя круізы набылі асаблівую папулярнасць і выліліся ў асобны праект «Сусветная літаратура ў падарожжах», які і будзе прадстаўлены ў Мінску 3-4 сакавіка.
3 і 4 сакавіка – майстар-клас «Як пісаць аб падарожжах» ад пісьменніцы Яўгеніі Дабровай.
Пачатак заняткаў ў 15:00, працягласць кожнага – 3 гадзіны. Кошт 150 000 бел. рублёў за два заняткі. Месца правядзення будзе паведамленае дадаткова.
Кантакты для запісу на майстар-клас:
+79250216825, [email protected].
4 сакавіка ў 19:00 – Яхт-вечарына «Караблі і выспы» ў кафэ Loft (вул Петруся Броўкі, 22). Уваход вольны.
I. Выступленне мастака і капітана Аляксандра Астрихинского:
– Міжземнае мора і яго выспы.
– Драўляныя ветразевыя яхты.
– Жыццё і творчасць у моры.
II. Выступ пісьменніцы і калумністкі часопіса «Большой» Яўгеніі Дабровай:
– Падвядзенне вынікаў майстар-класа па падарожнай літаратуры.
– Уручэнне прыза за лепшы нарыс.
ІІІ. Выступленне беларускага паэта Андрэя Хадановіча
– Кароткая гісторыя беларускай вандроўнай літаратуры.
– Чытанне вершаў з будучай кнігі падарожнай лірыкі.
Падрабязней пра творчыя падарожжы можна прачытаць на сайце travel.eggoo.ru.