Кампанія “Яндэкс” выпусціла ўласны інтэрнэт-браўзер, інтэграваны з вэб-сервісамі кампаніі і створаны на базе папулярных праектаў вэб-распрацоўкі з адкрытым зыходным кодам WebKit і Chromium.
Галоўная асаблівасць праграмы “Яндекс.Браузер” – глыбокая інтэграцыя з анлайнавымі сервісамі кампаніі – напрыклад, з пошукам, сервісам перакладаў і іншымі. У браўзер убудаваныя пошукавыя і навігацыйныя падказкі з гатовымі адказамі ад сервісаў “Яндэкса”, якія дапамогуць, напрыклад, хутка знайсці патрэбны сайт, даведацца прагноз надвор’я ці сітуацыю з трафікам на дарогах.
Праграма будзе даступная для загрузкі ўжо сёння па адрасе browser.yandex.ru а 17.00 па маскоўскім часе, паведамляецца на сайце “Яндэкс”.
Паводле ria.ru