Wikipedia не перастае хваляваць дызайнераў сваёй прымітыўнасцю. На гэты раз сваю версію найбуйнейшай онлайн-энцыкляпэдыі прапанаваў дызайнер з Канады – Мо Салі.
“Я люблю Вікіпедыю. Яна надзвычай прыгожая. Разам з тым, яна заслугоўвае іншага, больш яркага дызайну. Канцэпт уяўляе маё бачанне таго, як можна палепшыць узаемадзеянне з карыстальнікам. Іншая тыпаграфікі, адсутнасць сайдбару, ніякага хаосу ды больш прасторы. Тым не менш гэта ўсяго толькі канцэпт. У ім не падтрымліваюцца некаторыя магчымасці і штосьці можа працаваць некарэктна”.