ЕГУ працягвае набор студэнтаў на бакалаўраўскю праграму “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту Навучанне ў ЕГУ”, якая ўключае:
* авалоданне дзьвюма еўрапейскімі мовамі
* фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук
* грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, археалогіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі, гісторыі мастацтва.
* магчымасць вучыцца ў «Крывіцкай Мэцы» – у Вільні
* атрыманне дыплома літоўскага дзяржаўнага ўзору, які прызнаецца ў Еўропе
Бакалаўрская праграма “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту (Вільня) была распрацавана з улікам патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да выпускнікоў гістарычных факультэтаў універсітэтаў Еўропы. Яна дае грунтоўныя веды па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў галіне сацыяльнай, культурнай і гістарычнай антрапалогіі і іншых гуманітарных дысцыплін.
У праграме заняты вядомыя беларускія гісторыкі, якія паспяхова спалучаюць выкладанне і навуковую дзейнасць. Гэта стварае рэдкую магчымасць вывучаць гісторыю ў даследчыкаў, якія яе пішуць. Акрамя таго, студэнты знаёмяцца з такім варыянтам гісторыі, дзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца ЧАЛАВЕК з яго поспехамі і расчараваннямі, радасцямі і нягодамі.
Выкладанне вядзецца пераважна па-беларуску, на старэйшых курсах таксама і па-ангельску, па-французску ці па-неямецку. Апроч гэтага прапануецца асобны курс літоўскай мовы і культуры.
Сярод выкладчыкаў такія вядомыя асобы як Захар Шыбека, Генадзь Саганавіч, Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Сяргей Харэўскі і іншыя.
Выпускнікі праграмы змогуць працаваць навуковымі супрацоўнікамі музеяў, экскурсаводамі, выкладчыкамі гістарычных дысцыплін, выступаць у якасці экспертаў па праблемах гістарычнай спадчыны, праводзіць самастойныя даследаванні ў вобласці гістарычнай навукі або працягнуць навучанне ў магістратуры.
Праграма прапануецца як у дзённым, так і ў завочным фармаце.
Навучанне і пражыванне ў інтернаце –платнае.
Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна знайсці на сайце http://bel.ehu.lt