Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
19.12.2013 | Калонка Югасі Каляды

Югася Каляда: Аддай штурвал!

Tweet

Жанчына не павінная кіраваць мужчынам: гэта закон!

Ага, канечне. Ім толькі дай волю — квартплата не будзе аплачаная, посуд застанецца непамытым, заробак — выдаткаваным на цюнінг аўто, а з дзіцячага садка будзе прыведзенае не тое дзіця.

Чаму яны такія лянівыя, безыніцыятыўныя, не носяць на руках, не саступаюць месца? А яшчэ падымае галаву эмансіпацыйны мужчынскі рух: яны пачынаюць змагацца за роўнасць і права не саступаць цяжарным у метро! Ну як імі можна не кіраваць?

Як, як. Намаганнем волі.

…Свята скончанае, госці паціху разыходзяцца, але раптам на ўсю кватэру разносіцца гучны загад:

— Не загадвай мне! Перастань мной кіраваць! Перастань мне казаць, што і як рабіць!

Прысутныя, шчыра кажучы, ажно здрыгануліся. Што там адбываецца ў гэтай прыемнай маладой пары? Магчыма, хлопец загадаў дзяўчыне перастаць насіць абцасы і кароткую спадніцу, настойліва параіў змяніць працу, здаць бацькоў у прытулак, а яго прапісаць на вызваленай жылплошчы? Аднак не: гэты кат і тыран паспрабаваў параіць, якім транспартам зручней дабірацца дадому.

Тру сторы. Магу яшчэ дадаць, што прысаромлены хлопец схіліў галаву і сказаў: “Ну ок”.

Але была там і іншая дзяўчына, якой дзіўным і неверагодным чынам вельмі шчасціла па жыцці з прадстаўнікамі моцнага полу. Яе мужчына загадаў ёй сядзець роўна і выклікаў таксоўку.

Я ведаю сакрэт іншай дзяўчыны. Яе мама, цётка і бабуля яшчэ ў дзяцінстве патлумачылі ёй, што дзеля жаночага шчасця давядзецца папрацаваць — над сабой; што свой лёс трэба трымаць у сваіх руках; а для гэтага патрэбныя дыпламатычныя, а не рэвалюцыянерскія метады. Яны патлумачылі дзяўчынцы, што кіраваць мужчынамі трэба так, каб яны пра гэта не здагадваліся.

“Збоку выглядае, нібыта я проста ляжу ў ложку; а насамрэч я вельмі павольна іду на працу”, — гэта не анекдот, а інструкцыя сусветнага валадарства. Што зрабіла іншая дзяўчына, каб ёй выклікалі таксоўку? Нічога. Яна села, заклала нагу за нагу і паставіла перад мужчынам задачу: транспартаваць яе з пункту А ў пункт Б. Той адразу распусціў хвост і дэманстратыўна выканаў геройскую місію. Дзяўчына задаволеная — яе “пранеслі на руках”, хлопец задаволены — выратаваў сусвет; каму дрэнна? А дрэнна той, у каго хлопец — безыніцыятыўны слімак; ну і сам слімак пачуваецца не надта.

Загадны жаночы голас нясецца па-над Беларуссю, нібыта мы — на спустошаным полі бою, і адзіная ацалелая спрабуе дазнацца: “Хто з афіцэраў застаўся?” — і, не прычакаўшы адказу, бярэ камандаванне на сябе. Выхавацелька ў дзіцячым садку загадвае даесці кашу, заплюшчыць вочы і спаць, вярнуцца на тэрыторыю пляцоўкі. Настаўніца загадвае. Мама штосьці загадвае. Начальніца на працы, ясны дзень, таксама загадвае — але ёй можна. Ну і дзяўчына кіруе працэсам. Як тут не ўзняць галаву і не пачаць адваёўваць права сядзець у метро? Сум, журба і роспач.

Але варта толькі ўзяць сябе ў рукі і забараніць сабе праяўляць ініцыятыву, як планеты Сонечнай сістэмы вяртаюцца на месцы, неба робіцца блакітным, трава — зялёнай, жанчыны — шчаслівымі, а мужчыны — з імі за кампанію.

Хопіць тэорыі, пачынаем практычную частку. Пара едзе ў аўтобусе, набліжаецца патрэбны прыпынак. Што робіць нявыхаваная дзяўчына? Яна загадвае: “Падымайся, нам выходзіць”. Што робіць выхаваная? Ёй усё адно, хай прыпынак і будзе прапушчаны. Вырашаць гэтую складаную сітуацыю ўсё адно давядзецца не ёй. Няправільная дзяўчына нават сама не заўважае, што ператварае свайго мужчыну ў інфантыльнага хлопчыка: прачынайся, ты спознішся на працу; надзень шапку; еш на абед суп. Проста дзіўна, як ён раней не страчваў працу праз прагулы, не адмарозіў вушы і не сапсаваў страўнік. Як ён выжываў у гэтым жорсткім свеце?

Тут патрэбная вытрымка. Дапусцім, вы ўсклалі на мужчыну адказны абавязак забяспечваць дом прадуктамі. Што трэба зрабіць праз тыдзень, сузіраючы голую лядоўню? Прыгатаваць на вячэру гарбату. Два дні вадкай дыеты і ніводнага папроку з вашага боку — і лядоўня запоўніцца магічным чынам. Калі ён страціў працу — што рабіць? Напісаць за яго рэзюмэ і прызначыць ад ягонага імені некалькі сустрэчаў з працадаўцамі? Ні ў якім выпадку. Можна толькі выказаць цвёрдую ўпэўненасць у тым, што ён сам выдатна зарыентуецца. Кватэра не была ў час аплачаная, і гаспадар вас высяляе? Цудоўная сітуацыя. Можаце знайсці жытло, але толькі для сябе. Божанька вас выратаваў ад безнадзейна сапсаванага хлопчыка.

Вас атачаюць толькі маленькія хлопчыкі сталага веку? Аддайце ім штурвал. Толькі не забудзьцеся назваць патрэбны вам порт.

Югася Каляда

Апошняе ў рубрыцы:

IMG_3725
У краіне

Дзень роднай мовы ў Віцебску (фотарэпартаж)

Канцэртам Андруся Такінданга ў Віцебску 22 лютага завяршылася святкаванне Дня роднай мовы, якое сёлета адбылося па ўсёй краіне. Святочныя імпрэзы прайшлі...

pk_hrodna_2_03_new
Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Прэс-клуб у Гародні “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 2 сакавіка

2 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA выпраўляюцца ў Гародню, каб на адмысловым прэс-клубе абмеркаваць...

IMG_1215
У краіне

Дзень роднай мовы ў Брэсце (фотарэпартаж)

Следам за Мінскам і Гародняй прапануем фотарэпартаж са святкавання Дня роднай мовы ў Берасці, дзе выступілі Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна, а таксама...

IMG_9076
У краіне

Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)

Акрамя Мінску адзначалі Дзень роднай мовы і ў іншых гарадах. У Гародню завітаў на свята Зміцер Вайцюшкевіч, які даў цудоўны канцэрт. Глядзіце, як гэта...

Апошнія навіны

    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Віцебску (фотарэпартаж)
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Гародні “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 2 сакавіка
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Брэсце (фотарэпартаж)
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)
    Беларусы свету
    Лявон Юрэвіч: “Сітуацыя з заробкамі ў бібліятэках ва ўсім свеце аднолькавая”
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Брэсце “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 1 сакавіка
    Беларуская мова Грамадства
    За беларускамоўны аўтавакзал у Брэсце
    Літаратура
    Прэзентацыя пяці тамоў дзённікаў Рыгора Барадуліна — 1 сакавіка
    Мастацтва
    Паглядзіце, якую шыкоўную калекцыю нацыянальных строяў пашылі вучаніцы 50-й мінскай гімназіі
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Мінску (фотарэпартаж)
    Адукацыя
    Беларуская літаратура і мова — на макулатуру
    Гісторыя
    Рэчы з гісторыяй. Гарадзенец сабраў унікальную калекцыю стогадовых артэфактаў сваёй сям’і
    Кіно
    Праект «Беларускія ўікэнды» у новым сезоне пакажа «Уладара пярсцёнкаў» на мове і зладзіць штомесячные паказы ў Гродна
    Беларуская мова
    Каб вярнуцца на ўзровень 1945 года беларускай мове спатрэбіцца паўстагоддзя
    Асоба Беларуская мова
    Чаму валанцёрка з Нямеччыны хоча размаўляць па-беларуску

Афіша

  • 22.02Беларускія ўікэнды: «Форэст Гамп», Уолтэр Міці і Нарнія вяртаюцца ў Мінск
  • 23.02Спецпоказ фильма-концерта «Сияние обрушится вниз»
  • 24.02Беларуская дыктоўка 2019 у Магілёве
  • 24.02«Барадулінскі Спеўны Сход» у Віцебску!
  • 24.02«Барадулінскі Спеўны Сход» у Гродна!
  • 24.02«Кто мы и откуда?»: «Бумбокс» снова выступит в Минске
  • 24.02Скандальная самец-рок-группа RU.ST

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Дзень роднай мовы ў Мінску (фотарэпартаж)
    • Лявон Юрэвіч: “Сітуацыя з заробкамі ў бібліятэках ва ўсім свеце аднолькавая”
    • Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”. Сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    • Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)

Ахова спадчыны

  • Любліншчына рэнесансная
  • АДРАДЖЭННЕ СПАДЧЫНЫ
  • Працэс зменаў ў Кодэкс аб культуры пайшоў
  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM