Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
12.12.2013 | Калонка Югасі Каляды

Югася Каляда: Утрыманкі і бізнэс-партнёры: ці павінная жанчына працаваць?

Tweet

А вам трэба заўтра на працу? А які адсотак сямейнага бюджэту складае ваш заробак? Хто ў сям’і, так бы мовіць, трымае кантрольны пакет акцый?

Она с некоторым раздражением смотрела на других
женщин, которые только и делали, что
рассматривали и примеряли одежду и пили кофе. 

— Видишь, — говорила она Розалинде, — эти
женщины не работают, а только тратят деньги.
Я надеюсь, Рози, ты будешь другой, когда ты
вырастешь. Ты будешь эмансипированной. 

Розалинда, конечно, немедленно согласилась.
Хотя ей показалось, что мама сама была бы не прочь
только выбирать одежду и пить кофе.
Любому надоест постоянно, изо дня в день,
только чистить, смазывать и продавать велосипеды. 

Эдуард Успенскі, Элес дэ Грун, “Год хорошего ребенка”

Аднойчы тужлівай зімовай раніцай у вагоне метро я ўбачыла яе. Я, зацягнутая ў строгае чорнае паліто, трымала ў руках нешта, больш адпаведнае азначэнню “партфель”, чым “жаночая торбачка”, і марыла пра здаровы дзесяцігадзінны сон ці, прынамсі, пра кубачак кавы, які я паспею выпіць, перш чым кінуся ў бойку звычайнага працоўнага дня. А вось яна…

Яна не хісталася на абцасах — неад’емным элеменце офіснага дрэс-коду. Яна трывала стаяла ў ружовых (sic!) боціках фірмы Nike. Вопратка на ёй была таксама вельмі характэрная: пухлая ружовая (sic!) амаль спартовая куртка і амаль спартовыя штаны мелі адну-адзіную функцыю: даехаць ад дома да спартзала; ну і на плячы ў яе вісела скураная (sic!) торба для красовак і спартовага касцюма. З’яўленне ў вагоне метро гэтай райскай птушкі, выпешчанай у салярыях і спа-салонах, яскрава сведчыла пра адно: можа, для кагосьці гэтая раніца і тужлівая, але не для яе.

Гэтая яркая ружовая пляма так трывала адбілася на маёй стомленай сятчатцы, што я не магла не паскардзіцца ў офісе на несправядлівасць лёсу і сацыяльнай будовы: камусьці тут давядзецца цэльны дзень цягнуць плуг, узворваючы ніву капіталізму, а хтосьці з раніцы пакруціць велатрэнажор, пацягае гантэлькі, паплёскаецца ў басейне і яшчэ, напэўна, у саўну завітае. І наўрад ці яна ідзе ў спартзал — ой, даруйце, фітнэс-клуб — з раніцы, бо ў яе сёння другая змена на заводзе: калі ты палову дня — першую палову дня! — праводзіш у спартзале, дакладна за рэшту часу не паспееш зарабіць ударнай працай на такія ружовыя боцікі. Дзе сэнс, дзе логіка?

— Дарма ты абвінавачваеш яе ў лайдацтве, — сказалі мне мае разумныя калегі. — Яна працуе шмат і ўпарта. Што ты ведаеш пра яе саксэс сторы? Колькі ёй давялося адолець, перш чым адваяваць у жыцця права хадзіць з раніцы ў спартзал? Толькі ўяві, колькі ёй давялося зрабіць халодных званкоў, паўторных званкоў, колькі давялося правесці сустрэч, даслаць камерцыйных прапановаў, ацаніць прыбытковасць угодаў, заключыць пагадненняў, давесці дамовы да аплаты? Розніца толькі ў тым, што яна прадае сябе. І, мяркуючы па ўсім, па вельмі высокай цане. І едзе яна не ў спартзал, а на працу: падвышаць канкурэнтаздольнасць тавару.

Так што хто з нас меней працуе, яшчэ трэба падлічыць. Пытанне ў іншым: чаму выклікаюць аднолькава бурныя дыскусіі і тыя жанчыны, жыццё якіх цалкам забяспечанае мужчынамі, і тыя, якія займаюць кіраўнічыя пасады з прыбыткам большым, чым у дзесяці працаўнікоў аўтазавода?

Чаму аднолькава ўзрушваюць розумы і сэрцы і дзяўчынка за стырном чырвонага “Хамера” (“Нас….ала!”), і Мэры Бэры, якая днямі ўзначаліла “Джэнерал Мотарс”? Дык што ж за роля адведзеная жанчыне ў сённяшнім заблытаным свеце? Ці то яна павінная працаваць, ці то яна мае права працаваць, калі пажадае?

Не ведаю, як там у вашых еўропах, але ў Беларусі калі і засталася дыскрымінацыя, то толькі на словах. Хлусня, што жанчыны нізка сябе цэняць і ставяць перад сабой неамбітныя мэты: я столькі бачыла гатовых прайсці па трупах бізнэс-акулаў у спадніцах — і недарэкіх кіраўнікоў-мужчынаў, пасля дзейнасці якіх наймалі антыкрызісных мэнэджараў… Пытанне поспеху — гэта не пол, а характар. Жанчынам нічога не замінае рабіць кар’еру. Амаль нічога. Адна маленькая дробязь.

Спачатку гэтая дробязь зусім маленькая, потым — крыху большая, але дзеля яе ты выключаная з жыцця на цалкам законнай падставе як мінімум на тры гады. Дзіця! Жанчыны нараджаюць дзяцей! І пакуль жанчына прывязаная да калыскі і вазочка, яна ніяк не можа забяспечваць прыбытковасць прадпрыемства з раніцы да ночы.

Дык вось адкуль паходзяць гэтыя перажыткі патрыярхату, гэтыя сэксісцкія забабоны пра “кармільцаў сям’і” і “мужчынскія абавязкі”! Пакуль жанчына сядзіць з дзіцем, забяспечваць дабрабыт сям’і павінен мужчына. Раней быў павінен, прынамсі. І пакуль мы не вынайшлі інкубатары, каб пазбыцца цяжару фізіялогіі і цалкам абыходзіцца без “мужыкоў”, будуць гучаць гэтыя заціснутыя галасы “шавіністаў” аб тым, што роля жанчыны — падтрымліваць агонь, а мужчыны — прыносіць мамантаў з палявання.

Адна справа адасоблена разважаць пра перспектывы цяперашняй эканамічнай фармацыі і гендарных ролях у дадзенай сацыякультурнай парадыгме і зусім іншая — стварыць шчаслівую сям’ю. І з апошнім у нас выспявае грандыёзная супярэчлівая сітуацыя. Калі я сузіраю фотаздымак з чалавекам на працоўным месцы, на стале якога (язык не паварочваецца сказаць — якой) ляжыць немаўля — я маю толькі адну думку: “Х’юстан, у нас праблема”.

Вам яшчэ патрэбная шчаслівая сям’я? Вось пра яе давайце і пагаворым наступным разам — а то мы зусім заблыталіся ў марных развагах. А між тым, хтосьці ходзіць на спатканні і не мае ніякага ўяўлення, што далей рабіць са сваімі ўжо трывалымі (нібыта) стасункамі.

Югася Каляда

Апошняе ў рубрыцы:

IMG_3725
У краіне

Дзень роднай мовы ў Віцебску (фотарэпартаж)

Канцэртам Андруся Такінданга ў Віцебску 22 лютага завяршылася святкаванне Дня роднай мовы, якое сёлета адбылося па ўсёй краіне. Святочныя імпрэзы прайшлі...

pk_hrodna_2_03_new
Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Прэс-клуб у Гародні “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 2 сакавіка

2 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA выпраўляюцца ў Гародню, каб на адмысловым прэс-клубе абмеркаваць...

IMG_1215
У краіне

Дзень роднай мовы ў Брэсце (фотарэпартаж)

Следам за Мінскам і Гародняй прапануем фотарэпартаж са святкавання Дня роднай мовы ў Берасці, дзе выступілі Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна, а таксама...

IMG_9076
У краіне

Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)

Акрамя Мінску адзначалі Дзень роднай мовы і ў іншых гарадах. У Гародню завітаў на свята Зміцер Вайцюшкевіч, які даў цудоўны канцэрт. Глядзіце, як гэта...

Апошнія навіны

    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Віцебску (фотарэпартаж)
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Гародні “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 2 сакавіка
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Брэсце (фотарэпартаж)
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)
    Беларусы свету
    Лявон Юрэвіч: “Сітуацыя з заробкамі ў бібліятэках ва ўсім свеце аднолькавая”
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Брэсце “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 1 сакавіка
    Беларуская мова Грамадства
    За беларускамоўны аўтавакзал у Брэсце
    Літаратура
    Прэзентацыя пяці тамоў дзённікаў Рыгора Барадуліна — 1 сакавіка
    Мастацтва
    Паглядзіце, якую шыкоўную калекцыю нацыянальных строяў пашылі вучаніцы 50-й мінскай гімназіі
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Мінску (фотарэпартаж)
    Адукацыя
    Беларуская літаратура і мова — на макулатуру
    Гісторыя
    Рэчы з гісторыяй. Гарадзенец сабраў унікальную калекцыю стогадовых артэфактаў сваёй сям’і
    Кіно
    Праект «Беларускія ўікэнды» у новым сезоне пакажа «Уладара пярсцёнкаў» на мове і зладзіць штомесячные паказы ў Гродна
    Беларуская мова
    Каб вярнуцца на ўзровень 1945 года беларускай мове спатрэбіцца паўстагоддзя
    Асоба Беларуская мова
    Чаму валанцёрка з Нямеччыны хоча размаўляць па-беларуску

Афіша

  • 22.02Беларускія ўікэнды: «Форэст Гамп», Уолтэр Міці і Нарнія вяртаюцца ў Мінск
  • 23.02Спецпоказ фильма-концерта «Сияние обрушится вниз»
  • 24.02Беларуская дыктоўка 2019 у Магілёве
  • 24.02«Барадулінскі Спеўны Сход» у Віцебску!
  • 24.02«Барадулінскі Спеўны Сход» у Гродна!
  • 24.02«Кто мы и откуда?»: «Бумбокс» снова выступит в Минске
  • 24.02Скандальная самец-рок-группа RU.ST

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Дзень роднай мовы ў Мінску (фотарэпартаж)
    • Лявон Юрэвіч: “Сітуацыя з заробкамі ў бібліятэках ва ўсім свеце аднолькавая”
    • Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”. Сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    • Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)

Ахова спадчыны

  • Любліншчына рэнесансная
  • АДРАДЖЭННЕ СПАДЧЫНЫ
  • Працэс зменаў ў Кодэкс аб культуры пайшоў
  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM