Перакладчыцы Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута пераклалі знакаміты студэнцкі гімн з лаціны. Прэзентуем яго ў Дзень студэнта.
На хуткаплыннасць жыцця
De Brevitate Vitae, больш вядомая як “Gaudeamus igitur”
Будзем радавацца мы,
Покуль хопіць сілы,
Бо за юнаю парою,
Бо за немаччу старою —
Грозны цень магілы.
Дзе яны, чыё жыццё
Смерць касою ссекла?
Крочце ў райскія гаі,
А не знойдзеце ў раі –
Зазірніце ў пекла.
Хутка скончыцца жыццё,
Век наш хуткацечны.
У сляпую крутаверць
Нас усіх зацягне смерць.
Лёс — бесчалавечны.
Акадэміі — хвала,
Лектарам — асана!
Славім нас усіх за раз,
Славім кожнага між нас,
Славім палымяна!
Услаўляем мы дзяўчат
Спевам бестурботным.
Ім пашану аддаем
І жанчынам гімн пяем,
Вабным і пяшчотным.
Хай квітнее горад наш,
Хай жыве дзяржава!
Тым, хто міласць дорыць нам, —
Творчасці апекунам,
Мецэнатам — слава!
Хай загінуць страх і боль,
Скруха й сум трывожны!
Хай загіне сам Шатан,
Кожны вораг, і тыран,
І насмешнік кожны.
А вось версія ў выкананні гурта “Стары Ольса”: