This movie requires Flash Player 9
23.11.2016 | Літаратура Мастацтва

За тыдзень з дапамогай краудфандынга кніга для дзяцей «Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа» назбірала 39% ад неабходнай сумы


На краудфандынгавай пляцоўцы Ulej.by , дзе самай папулярнай катэгорыяй з’яўляецца «Літаратура», запусціўся праект кнігі для дзяцей «Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа». Кніга прысвечана 7 беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала, да Цэслера i Вашкевіча i  складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў. Кніга апынулася настолькі папулярнай, што за 7 дзён назбірала 39% ад сумы, неабходнай на выданне мінімальнага наклада. У якасці аўтараў у праекце прынялі ўдзел вядомыя пiсьменнiкi і дзеячы сучаснасці: Адам Глобус, Лявон Вольскі, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Кісліцына. Арганізатары i аўтары праекта – каманда “Дзіцячых творчых майстэрняў” галерэі «Ў».


Кніга Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа

Самы цымус пра выданне:

Кнiга “Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя. Віцебская школа» створана, каб дзеці і дарослыя пачалі знаёміцца з беларускім мастацтвам мінулага стагоддзя праз казачныя гісторыі, вершы і творчую гульню. Гэтая кніга дапаможа зразумець складаныя моманты ў творах сучаснага мастацтва і пазнаёміць вас з нязнанымі мастакамі.

У кнігу ўвайшлi творы Казіміра Малевіча, Марка Шагала, Алесi Паслядовiч, Уладзіміра Цэслера, Генадзя Хацкевіча, Людмілы Русавай і Руслана Вашкевіча. На творчасць кожнага з іх наклала свой адбітак сусветна вядомая “Віцебская школа”.

На сённяшні дзень зроблена ўся неабходная праца для выхаду кнігі ў свет. Засталося толькi яе надрукаваць. У ближэйшы час кнiга не з’явiцца на палiцах кнiжных крам. Яе магчыма толькi прадзамовiць да канца снежня на Ulej.by i атрымаць прыкладна ў канцы студзеня.

Прыклад раздзела кнігі пра Казіміра Малевіча:

Беларускае мастацтва XX стагоддзя ў свеце вядома ў першую чаргу дзякуючы Віцебскай школе. За кароткі тэрмін у Віцебску адбылося шмат падзей: у 1919 годзе Марк Шагал адкрыў першую ў Беларусі мастацкую вучэльню. У тым жа годзе туды прыехалі выкладаць Эль Лісіцкі і Казімір Малевіч і неўзабаве стварылі творчую групу “Уновіс”. Гэта быў час рэвалюцыйнага і рамантычнага авангарду, час паўставання ўплывовых ідэй, якія да нашага часу маюць уздзеянне на мастакоў усяго свету.

«Нам хочацца не толькі пазнаёміць чытачоў з “Віцебскай школай”, але і паказаць эвалюцыю яе ідэй”, – тлумачаць аўтары праекта. – “Сучасныя беларускія мастакі ў сваіх творчых пошуках часта звяртаюцца да набыткаў віцебскіх авангардыстаў.Таму ў кнізе вы знойдзеце постаці мастакоў з найноўшай гісторыі беларускай культуры».

Для каго гэтая кніга:

Для першаклашак. Можна лічыць гэтую кнігу прасунутым падручнікам з сучасным падыходам да засваення інфармацыі дзіцяці ў гульнявой і займальнай форме.
– Для дашкалят. Яны будуць вывучаць мастацтва праз займальныя казкі.
Для дарослых. Ніколі не позна пазнаваць нешта новае, асабліва разам са сваім дзіцём.

Чаму гэтае выданне стане настольнай кнігай 2017 года для вашага дзіцяці?

Чытаць яе можна раздзел за раздзелам, а можна адгарнуць на старонцы пра вашага любімага мастака ці наадварот – пачаць з таго творцы, пра каго вы зусім анічога не ведаеце!

У кнізе вы знойдзеце казкі, вершы, факты з жыцця мастакоў, а таксама гульні.

Казкі і вершы паводле карцін прыдумалі і запісалі вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі. Факты з жыцця выбітных творцаў пазнаёмяць вас з тым, калі, як і дзе жылі мастакі, а таксама пра іх творчы унёсак. Гульні дапамогуць дзецям зразумець некаторыя таямніцы мастацтва. У гэтай кнізе можна маляваць, з ёй можна гуляць, а яшчэ –варта чытаць, разглядаць і разважаць над ёй, каб зрэшты навучыцца разумець сучаснае беларускае мастацтва і ягоную “Віцебскую школу”.

Падарункі, якія можна замовіць разам з кнігай.

Акрамя кнігі, вы можаце атрымаць магчымасць трапіць усёй сям’ёй на яе прэзентацыю. Там вы сустрэнеце аўтараў праекта і пісьменнікаў, акунёцеся ў творчую атмасферу і атрымаеце аўтографы ад удзельнікаў праекту.

Яшчэ адна незвычайная магчымасць, якую можна атрымаць у рамках краудфандынгавай кампаніі – удзел вашага дзіцяці ў “Вечары казак” ад вядомага пісьменніка і мастака Адама Глобуса.

Што такое “Дзіцячыя творчыя майстэрні”?

Гэта праект Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», створаны для дзяцей ад 5 да 12 гадоў.
Майстэрні – гэта лекцыі і майстар-класы для дзяцей, якія ладзяцца ў Галерэі «Ў» штонядзелю на працягу навучальнага года.

Мастацтвазнаўцы, дызайнеры і мастакі знаёмяць дзяцей з асноўнымі паняццямі ў мастацтве, прыкладнымі тэхнікамі, дзеляцца сваім вопытам і ведамі ў атмасферы творчасці, адкрытасці і ўважлівага стаўлення адно да аднаго!

Старонка праекта ў Facebook


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика