15.03.2017 | Музыка

За ўзнагароды Experty.by паспрачаюцца 11 беларускіх альбомаў (+слухаць)

Абвешчаны назвы 11 беларускіх музычных дыскаў 2016 года, якія паспрачаюцца за ўзнагароды Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных крытыкаў. Цырымонія ўручэння адбудзецца 22 сакавіка пры падтрымцы праекта Maksivision (viSIon).

experty-compilation2017

У гэтым годзе ў журы прэміі 15 беларускіх і 5 замежных музычных крытыкаў з суседніх краін. белорусских и 5 зарубежных музыкальных критиков из соседних стран: Андрэй Бухарын (Rolling Stone, Расія), Міхал Вячорэк (Gazeta Magnetofonowa, Польшча), Міла Краўчук (Karabas.Live, Украіна), Валдас Лапета (Ghost Note, Літва) і Хенрыкс Эліас Зэгнэрс (Delfi.lv, Tvnet.lv, Satori.lv; Латвія). Анкеты ўсіх сяброў журы будуць апублікаваныя пасля цырымоніі.

– Штатныя эксперты паслухалі каля 150 выдадзеных у 2016 годзе беларускіх альбомаў, 29 з іх былі адрэцэнзаваныя і разгледжаныя ў межах узнагарод, – распавядае Зміцер Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by. – Агульная карцінка атрымалася пярэстай і непадобнай на іншыя гады. Напрыклад сярод намінантаў даўно не было столькі праектаў з жаночым вакалам. З іншага боку, па-за межамі спісу апынуліся моцныя працы Akute, Re1ikt, Змітра Вайцюшкевіча, «Стары Ольса», Сяргея Пукста і іншых артыстаў – гэта добры паказчык канкурэнцыі.

Каб прцягнуць увагу да ўсіх намінантаў, арганізатары абвяшчаюць іх адзіным спісам, без прывязкі даа канкрэтных катэгорыяў. Пазнаёміцца з намінантамі можна ў межах адмысловай складанкі.

Пераможца галоўнай намінацыі «Альбом года» атрымае ў якасці прыза рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад партнёра ўзнагарод – мультымедыйнага праекта Maksivision. Выступ мае адбыцца да 1 чэрвеня 2017 году. У мінулыя гады аналагічныя ўзнагароды атрымалі Shuma (2016), Port Mone (2015), Pukstband (2014), дзякуючы чаму яны правялі свае найбуйнейшыя канцэрты ў Мінску.

У межах цырымоніі будуць названыя пераможцы ў 11 намінацыях, у тым ліку: «Альбом года», «Лепшы беларускамоўны альбом», «Лепшы дэбютны альбом», «Лепшы рок-альбом, «Лепшы поп-альбом», «Лепшы фолк-альбом», «Лепшы ідзі-поп/электронны альбом». Пазнаёміцца з рэгламентам узнагарод і паслухаць усе альбомы можна на сайце Experty.by.

Спіс намінантаў (у алфавітным парадку):

Восьмыдзень “Жнівень” – слухаць
Лявон Вольскі “Псіхасаматыка” – слухаць
Макс Корж “Малый повзрослел, ч.1” – слухаць
Петля пристрастия “Мода и облака” – слухаць
Ayva “Точно” – слухаць
Ilo & Friends “Кола” – слухаць
IOWA “Import” – слухаць
Mustelide “Spi” – слухаць
Nebulae Come Sweet “It’s Not The Night That Covers You” – слухаць
Shuma “Сонца” – слухаць
Witness Temple “Suckcessful” – слухаць


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика