Прыватную літаратурную прэмію “Залатая літара”, арганізатарам якой з’яўляецца Адам Глобус, у гэтым годзе атрымае вядомы мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі за кнігу “Сто твора ХХ стагоддзя”, прэзентацыю якой мы асвятлялі.
У сваім блогу Адам Глобус паведамляе: “Гэтым разам у фінале атрымаліся такія вынікі галасавання: Лявон Вольскі “Міларусь” – 13%; Алесь Бяляцкі “Лтаратура і нацыя” – 20%; Сяргей Харэўскі “Сто твораў ХХ стагоддзя” – 67%. Я згодны з вынікамі на ўсе сто адсоткаў і абвяшчаю пераможцам кнігу Сяргея Харэўскага”.
Пра месца і час уручэння ўзнагароды спадар Глобус абяцае паведаміць асобна. Але пераможцу можна віншаваць ужо цяпер.