Пасля вызначэння намінатаў на атрыманне прэміі “Залаты апостраф” за лепшую публікацыю ў “Дзеяслове” ў 2008 годзе рэдакцыя абрала прэтэндэнтаў у кожнай намінацыі. Цяпер справа назваць найлепшых.
У намінацыі “Паэзія” на прэмію прэтэндуюць: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Рыгор Барадулін, Вальжына Морт, Сяргей Сыс.
У намінацыі “Проза” – Ніл Гілевіч, Анатоль Кудравец, Тэда Лі (Адэля Дубавец), Вінцэсь Мудроў, Уладзімір Някляеў.
У намінацыі “Дэбют” – Аляксей Багушэвіч, Марына Весялуха, Кася Дземянчук, Алесь Замкоўскі, Віталь Рыжкоў.