Сьвяткаваньне Купальля адбудзецца ў ноч з 24 на 25 чэрвеня! Для ўсіх студэнтаў і супрацоўнікаў ЭГУ гэта выдатная магчымасьць адпачыць і добра прабавіць час у кампаніі сяброў.
Сьвяткаваньне будзе ладзіцца ў цудоўным месцы пад назвай Viva Green Resort (Нэмэнчынскі раён, 20 км. ад Вільні), удалечыні ад гарадзкога клопату і шуму.
Праграма Купальскага фэсту
У ноч з 24 на 25 чэрвеня 2009 году
16:15 – 18:45. Ад’езд на месца правядзеньня Купальля
19:30 – 21:00. Актыўны адпачынак. Забаўляльная і спартовая праграма
Валейбол
Футбол
Баскетбол
21:00 – 2:00. Культурная праграма. Вячэра й сьвяточны канцэрт
Вячэра ўсіх гасьцёў сьвята.
21:00 – 22:00. Выступ фольк-гурта “Рокаш”
Забаўляльныя гульні
22:40 – 23:40. Выступ фольк-гурта “Стары Ольса”
23:50 – 0:30. “Фолькмайстэрня” (Кірчук)
Забаўляльныя гульні
1:30 – 2:00. Выступ Алеся Камоцкага
2:00 – 4:00. Начная праграма
Скокі праз вогнішча
Забаўляльныя гульні
4:30 – 6:00. Паход на возера Гела
Пусканьне вянкоў
Сустрэча сьвітанку
7:00 – 8:00. Ад’езд у Вільню.
Гарантуем: сумаваць не давядзецца!
Уваход вольны!
Пачатак – 19:00.
У сьвята каханьня і маладосьці будзьма разам!
Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Больш падрабязная інфармацыя: [email protected] +37067516062 (Кірыл Атаманчык)