Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
04.01.2017 | Грамадства

Завод, хлеў, Расея: адзін дзень з жыцця 25-гадовых беларусаў, якія не мараць пра Еўропу

Tweet

Яны не вучацца варыць каву паводле канонаў «трэцяй хвалі», ніколі не былі ў Берліне і не вучыліся ў ЕГУ. І такіх тут – большасць. Фільм Андрэя Куцілы «25» пра пакаленне, якое вырасла пры незалежнасці, цяпер можна глядзець на нашым сайце!

 

Яны нарадзіліся ўжо ў незалежнай Беларусі. Пра што яны мараць? Ці маюць амбіцыі? А можа ім хапае чаркі ды скваркі? Штодзённасць герояў фільму – гэта пульс жыцця маладой Беларусі. Ёй самой летась споўнілася 25: у жніўні 1991-га Вярхоўны Савет урэшце надаў прынятай годам раней Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона.

З нагоды з’яўлення фільму ў адкрытым доступе ўзгадваем нашу гутарку з рэжысёрам Андрэем Куцілам.

kucila

– Як бы ты акрэсліў пакаленне 25-гадовых адным сказам або нават адным словам?

– Апалітычныя. Яны думаюць, у першую чаргу, пра сябе: або як сябе развіць або як зарабіць. І разлічваюць толькі на сябе, не на дзяржаву. Яны не спадзяюцца на на рэзкую перамену ў грамадстве. І думаюць або пра тое, як у гэтай краіне існаваць, або як яе пазбегчы. Я адмыслова пазбягаў герояў, заангажаваных у палітычную дзейнасць. Пра іх у нас з Вячаславам Ракіцкім ёсць цыкл «Пераемнікі».

– А шмат іх, палітычна заангажаваных?

– Адсоткаў пяць. Я хачу дадаць, што гэты фільм – не прысуд, не дыягназ і не прэтэнзія на аб’ектыўнасць, рэпрэзентатыўнасць. Гэта не даследаванне, а мазкі жыцця.

– Што падчас здымак цябе ўразіла?

– Мяне нічога не ўразіла, бо я дакладна ведаў, якіх абяру герояў. Адзінае, што напружвала – цяжка было дамовіцца. Бо ў нас людзі не ўмеюць казаць «не», і часта ўжо фактычна прыязджаеш на месца з камераю, а героі проста знікаюць і перастаюць адказваць на тэлефон.

– І якіх герояў ты выбраў?

– Інжынер з Баранавічаў, зарабляе някепска, але хоча ад жыцця чагосьці большага, чым проста грошы. Ягонае захапленне – музыка, і ён з’язджае ў ЗША, за сваёй марай. На Захад едуць за «паветрам». У Расею – толькі дзеля грошай.

– Але ў Расею едуць больш.

– Мой другі герой з Гомля, якога скарацілі на працы, а новай ён так і не знайшоў. У Маскве ён нават «даслужыўся» да пасады брыгадзіра. Але жыць усё адно хоча ў Беларусі.

– А пра што мараць у 25 беларускія жанчыны? Выйсці замуж?

– Мараць пра каханне. Наступная мая гераіня – сірата, у свае 25 мае двое дзяцей і перажыла развод. Што таксама, дарэчы, характэрна. У Беларусі ледзь не палова шлюбаў распадаецца. Яна працуе ўдома, займаецца нарошчваннем веек. Жыве ў дзяржаўнай кватэры. Тут матыў сацыяльных ільготаў таксама.

– Але наступная гераіня мужа мае.

– Я шукаў цяжарную, каб на момант здымак яна нарадзіла. Хацеў паглядзець, як гэта адбываецца ў маладых сем’ях: муж увесь час на працы, яна ўвесь час адна. Змаганне з абставінамі. На гэтым прыкладзе мы бачым, як у маладой сям’і з’яўляецца на свет новы чалавек.

– То бок, жанчына марыць пра каханне, а мужчына – пра тое, каб зарабіць.

– Так, мужчыны ставяць пытанне заробку. На іншае застаецца мала часу. Я шукаў таксама героя ў вёсцы, каб забяспечваў сябе з натуральнай гаспадаркі. Ён менш залежыць ад палітычных і эканамічных абставінаў. У любыя часы выжыве, на стале будуць чарка ды скварка. Сям’я здае малако дзяржаве, і з гэтага дае палову сямейнага бюджэту.

– Ідэя фільму ідэальна сфармуляваная ў назве. Што, апрача круглай даты, падштурхнула да яго стварэння?

– Андрэй Куціла: Героі фільма – амаль мае равеснікі, я за іх старэйшы на сем гадоў. І я зразумеў, што праз дзесяць гадоў ужо не зраблю такога фільму пра моладзь. Апрача таго, існуе так званы quarter-life crisis (ангел. «крызіс чвэрці жыцця»), калі ты ўжо не мусіш даводзіць сваю сталасць, прайшоў час бунту, ты мусіш вырашаць свой лёс.

Гутарыла Інга Астраўцова, Белсат

Апошняе ў рубрыцы:

mol_lihtar
Грамадства У краіне

“Галоўная мэта сустрэчаў – камунікацыя”: у Маладзечне распачала працу Майстэрня ідэй “Ліхтар”

У сакавіку ў Маладзечне пры падтрымцы ГКК “Будзьма беларусамі!”, Цэнтра даследавання грамадскага кіравання SYMPA і дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала...

1033551980
Cult Fiction

I wanna be your (euro)dog. Бахарэвіч і прыцемкі Еўропы

Белліт – хвароба. Белліт – залежнасць. Фастфуд няўцямнага прызначэння і сумнеўнага тэрміну спажывання. Фэйсбучная партызанка. Несупынныя цёркі каханкаў...

423
Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Актывісты і медыя: у чым сакрэт (без) паспяховай супрацы? Сустрэча прэс-клуба ў Маладзечна

Маладзечна – горад, які можа пахваліцца актыўнымі жыхарамі. Мясцовыя актывісты і энтузіясты стараюцца напаўняць жыццё горада цікавымі падзеямі...

054
Музыка

Зорка YouTube і вакаліст гурта ЛСП заспявалі Дэвіда Боўі па-беларуску (Відэа)

У сеціве з’явіўся кліп на беларускую версію песні Дэвіда Боўі Space Oddity. Кавер стане саундтрэкам да фільма «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», які вось-вось...



Апошнія навіны

    Грамадства У краіне
    “Галоўная мэта сустрэчаў – камунікацыя”: у Маладзечне распачала працу Майстэрня ідэй “Ліхтар”
    Cult Fiction
    I wanna be your (euro)dog. Бахарэвіч і прыцемкі Еўропы
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Актывісты і медыя: у чым сакрэт (без) паспяховай супрацы? Сустрэча прэс-клуба ў Маладзечна
    Музыка
    Зорка YouTube і вакаліст гурта ЛСП заспявалі Дэвіда Боўі па-беларуску (Відэа)
    Грамадства
    “Распавесці пра сацыякультурную інклюзію праз адукацыю”: семінар “Адукацыя vs. Межы” (фота)
    Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Як завабіць на фэст архітэктараў з Афрыкі і аматараў драконаў з КНР?
    Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    “Калі б актывістаў было столькі, колькі пра іх гавораць, у нас была б ужо іншая краіна”. Прэс-клуб пра гарадскія медыі прайшоў у Магілёве
    Музыка
    Прэзентацыя новага альбома гурта :B:N: (фотарэпартаж)
    Музыка
    Няўжо Лявон Вольскі і гурт «Любэ» выступяць на адной сцэне?
    Мастацтва
    Самая панкавая беларуская мастачка — пра «Дажынкі», мроі трактарыста і дзяцей кукурузы
    Грамадства Культура
    Наступныя новыя вуліцы Мінска назавуць у гонар Быкава і Бураўкіна
    Навіны "Будзьма!" У краіне
    Цікавыя падзеі – нашы сустрэчы
    Культура У краіне
    Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Івацэвіцкім раёне ўсталююць 12 траўня
    Асоба Спорт
    «Заўжды хочацца зрабіць штосьці незвычайнае». Інтэрвію зь беларускай, якая прабегла маратон на пратэзах
    Замежжа
    З герба Беластока прыбяруць «Пагоню»?

Афіша

  • 27.04Творческая встреча с коллекционером Олегом Орловым
  • 27.04ІІ Музычны міжнародны фестываль «Беларускі стыль»
  • 27.04Актывісты і медыя: у чым сакрэт (без) паспяховай супрацы? Сустрэча прэс-клуба ў Маладзечна
  • 27.04Playback-перформанс «Весенние истории»
  • 27.04Алина Талай зовет на свидание с Harley-Davidson
  • 27.04Концерт симфонического оркестра Lords of the sound в Минске
  • 27.04YANN ZHANCHAK с презентацией альбома в TNT Rock Club

УСЕ ПАДЗЕI

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • I wanna be your (euro)dog. Бахарэвіч і прыцемкі Еўропы
    • Прэзентацыя новага альбома гурта :B:N: (фотарэпартаж)
    • “Галоўная мэта сустрэчаў – камунікацыя”: у Маладзечне распачала працу Майстэрня ідэй “Ліхтар”
    • Актывісты і медыя: у чым сакрэт (без) паспяховай супрацы? Сустрэча прэс-клуба ў Маладзечна
    • “Калі б актывістаў было столькі, колькі пра іх гавораць, у нас была б ужо іншая краіна”. Прэс-клуб пра гарадскія медыі прайшоў у Магілёве

Ахова спадчыны

  • Шляхамі Міцкевіча
  • Малапольскі накірунак
  • Пярліны Падляшша
  • ПАДНЯПРОЎСКІЯ СКАРБЫ
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM